Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

роль, які лічыўся абаронцам мяшчан, усё больш і больш пападае ў рукі шляхты і робіцца абаронцаю не мяшчанскіх, а шляхецкіх інтарэсаў.

Найперш усяго шляхта, меўшая ў гарадох зямлю, дабівалася права так званай юрыдыкі. Сутнасць гэтай юрыдыкі была ў тым, што на зямлю шляхціца ў горадзе не пашыралася ўлада мястовага самакіраваньня. Шляхціц на сваёй зямлі ў месьце мог рабіць, што ён захацеў. Разумеецца, гэты факт рабіў дэзорганізацыю політычна-грамадзянскага жыцьця места. Апроч таго, права юрыдыкі мела і экономічныя пасьледкі. Шляхціц, меўшы юрыдыку, быў вольны ад усялякіх мястовых падаткаў і налогаў, якое-б ён прадпрыемства не заводзіў на сваёй зямлі. А гэта чыніла страту як рамесьнікам гораду, так і гарадзкому скарбу.

Потым шляхціцы пачалі ўмешвацца ў мястовыя справы, карыстаючы з таго, што яны былі зямляўласьнікамі ў месьце. Апроч таго, у жыцьцё гораду ўмешваліся органы дзяржаўнай улады, напрыклад, павятовыя старасты, каторыя лічылі горад толькі аднэю з частак іх павету. Соймы, з свайго боку, ухвалялі такія пастановы, каторыя нішчылі горад, руйнуючы яго політычныя правы і экономічныя інтарэсы. Купцом, напрыклад, было забаронена беспасрэдна мець зносіны з замежнымі старонамі. Часта шляхта дабівалася таксыроўкі тавараў, каб гандляры не маглі ставіць на тавары вольныя цэны. З тавараў не таксаваўся толькі хлеб дзеля таго, што гэта быў тавар, які дастаўляла на рынак шляхта. Каб шляхціц не зьмяшаўся з мешчанінам, яму забаронена было гандляваць. З другога боку, гандляром было забаронена купляць нярухомую маемасьць за сьценамі места, каб яны не зрабіліся зямляўласьнікамі. Такім спосабам між гэтымі двума клясамі ўтваралася прорва.

Такі быў політыка-соцыяльны стан Рэчы Паспалітай Польскай у тыя часы, калі яна ўзяла Беларусь пад свой уплыў. Само сабой разумеецца, што Беларусь павінна была прымаць гэты ўклад жыцця Польшчы, бо яна інкорпоравалася ў дзяржаўны організм Рэчы Паспалітай.

СТАН БЕЛАРУСІ ПАСЬЛЯ ВУНІІ З ПОЛЬШЧАЙ

У 1569 годзе ў Любліне адбылася вунія паміж Польшчаю і Літоўска-Беларускім гаспадарствам. Гэта