Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ён стаіць на чале збройных сіл краю, ад яго імя выдаюцца законадаўчыя акты і ўтвараецца суд. Ён вядзе дыплёматычныя зносіны з суседзьмі, абвяшчае вайну і згоду; ён назначае на ўрады, раздае і кіруе дзяржаўнымі маёнткамі. Гарады знаходзяцца пад яго асабістаю апекаю і па яго прывілею атрымоўваюць Майдэборскае права.

Пры гаспадары знаходзіцца гаспадарская рада паноў. Рада вядзе свой пачатак з старажытных часоў, калі яна існавала пры ўсякім удзельным князі. Рада мае права дарадчае. Раней сябры гаспадарскай рады назначаліся гаспадаром па яго ўласным выбары. З цягам часу звычай устанавіў склад рады. У пачатку XVI сталецьця рада складаецца з каталіцкіх біскупаў, вышэйшых, цэнтральных ураднікаў, ваявод і стараст. Раней у склад рады ўводзіліся выключна каталікі, але спачатку XVI сталецьця мы сярод паноў рады знаходзім ужо і праваслаўных. Паступова значэньне і моц рады раслі, і яна, замест дарадчай установы пры вялікім князі, зрабілася дзяржаўнаю ўстановаю, якая ўжо юрыдычна абмяжоўвала ўладу гаспадара. На аснове прывілеяў, выдадзеных гаспадарамі ў 1492 і 1506 годзе, рада мае такія правы. Дыплёматычныя зносіны вядуцца гаспадаром толькі пасьля абгавору ў радзе. Бяз рады гаспадар ня мае права выдаваць законы і пастановы агульнага характару; ня мае права раздаваць і аднімаць урады, расходваць самастойна дзяржаўныя даходы і г. д. Хутка са складу рады выдзелілася невялікая частка самых заможных і радавітых паноў, каторая зрабілася заўжды прысутнаю пры гаспадары ўстановаю, у той час, як уся рада зьбіралася толькі некалькі раз у год і разьбірала толькі выдатнейшыя справы.

Ужо з самага пачатку XV сталецьця (1401 г.) побач з радаю зьяўляецца другая ўстанова — Вальны Сойм26. Ён зьбіраецца толькі ў важнейшых выпадках, як, напрыклад, выбары гаспадара і абгаворваньне вуніі з Польшчаю. У пачатку сойм складаецца з усіх паноў (у тым ліку паноў рады) і шляхціцаў пагалоўна. Труднасьць сабраць такі сойм прывяла да патрэбы зрабіць яго прадстаўнічаю ўстановаю. Ужо ў 1512 годзе быў выдадзен гаспадарскі загад, каб перад Вальным Соймам зьбіраліся павятовыя соймікі з усіх паноў і шляхціцаў павету. На гэтых сойміках абіраюцца два прадстаўнікі ад кожнага павету. Апроч выбраных ад павету, маглі зьявіцца на сойм з пастаноўчым голасам больш