Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

статут, як ранейшы, дае нам права ў найменш закранутым эволюцыяй выглядзе. Што датычыць другога і трэцяга статуту, то перамены жыцьця і польскі ўплыў ужо налажылі на іх зьмест сваю пячатку. Зьберагаючы ў сваім зьмесьце старыя формы ўгалоўнага і гражданскага права, яны адзначаюць ужо новыя формы права; адзначаюць і новы соцыяльны строй польскага пэрыоду беларускай гісторыі, увесь прасякнуты панскімі, шляхоцкімі поглядамі і тэндэнцыямі.

Ня гледзячы на тое, што трэцяя рэдакцыя статуту была выдана пасьля Люблінскай вуніі, калі Літва і Беларусь страцілі сваю політычную і культурную незалежнасьць, Літоўскі Статут ува ўсіх трох рэдакцыях надрукован у беларускай мове, которая была ў той час ня «мужыцкай» мовай нашага часу, а мовай культурнай і дзяржаўнай. Што гэта так, можна бачыць з ніжэйпаданага выпісу з статуту: «Пісар земскі маеть поруску, літерамі і словы рускімі ўсе лісты, выпісы і позвы пісаті, а не іншым языком і словы». Калі вышэйпаданы артыкул аб мове парушаўся, то беларуская шляхта протэставала. Так было ў 1576-м годзе, калі кароль Стэфан Баторы выклікаў да сябе Браслаўскую шляхту позваю, напісанаю папольску («Акты Зап. России» т. III. стр. 187).

Аб высокасьці культуры Літоўска-Беларускай дзяржавы сьведчыць і вялікі разьвітак беларускага друку. Мы ведаем, што калі Заходняя Эўропа перажыла малакультурныя часы сярэдніх вякоў і пачала сваю новую гістарычную працу, то першай справай абуджанае культуры было адкрыцьце друку, а друк адкрыў для культуры шлях у шырокія колы грамадзянства. У 1455 годзе Ян Гутэнбэрг у Нюрнбэрзе надрукаваў Біблію. Толькі праз 28 год зьявілася ў Кракаве (1483 г.) першая друкованая беларуская кніга Цьветная Трыодзь, а праз 8 год (1492 г.) таксама ў Кракаве зьявілася яшчэ другая кніга Актоіх. Друкованая беларуская Біблія зьявілася ў 1517 годзе. Раней за яе вышлі з друку толькі гутэнбэргаўская Біблія (1455 г.) і чэская Біблія (1488 г.). Што датычыць да Масквы, то там першая друкованая славянская кніга, Апостал, зьявілася толькі ў 1573-м годзе, на 90 год пазьней ад першай друкованай беларускай кнігі. Вельмі рана зьяўляюцца і беларускія друкарні. У Кракаве беларуская друкарня пачала друкаваць у 1483 годзе, польская — на 22 гады пазьней, у 1505 годзе; у Вільні беларуская друкарня існуе з 1525 году,