Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


судох копных[1], мяжовых спрэчках паміж суседзьмі, аб утрыманьні ў добрым стане шляхоў, мастоў, аб абароне лесу і г. д. Цікава адзначыць, што ўжо ў той, далёкі ад нас час літоўска-беларускі ўрад зразумеў усю карысьць зьездаў судных, на якіх магчыма выявіць паўней, яўней заблытаныя і непаразуменныя судовыя пытаньні. Судзебнік Казімера ўспамінае аб зьездных судох. Трэба таксама адзначыць, што кодэкс 1468 году і ў тэрмінолёгіі і ў зьмесьце многіх артыкулаў вельмі падобны да старарускага зборніка «Рускай Праўды». Гэтыя старарускія традыцыі ў зборніку літоўска-беларускім зьберагліся нават больш, чым у зборніках Маскоўскай дзяржавы. Першы пасьля Рускай Праўды зборнік у Маскве зьявіўся ў часы Івана III, калі з ростам гаспадарства, зложанага з размаітых зямель, вырасла патрэба і ў аднолькавых законах. Іван III дапаручыў працу над кодэксам дзяку Гусеву. Калі кодыфікацыя была зроблена, Іван з баярскаю Думаю разгледзелі працу і зацьвердзілі яе ў 1497 годзе. Гэта нам дакладна даводзіць, што першы зборнік у Літоўска-Беларускім гаспадарстве вышаў раней зборніку ў Маскоўскім гаспадарстве на 29 год. Маскоўскае законадаўства гэтага часу падлягло ўплыву мангольскіх звычаяў, што значна зацямняе старарускую традыцыю старажытнай Рускай Праўды. Што датычыць да поўнасьці зборнікаў, то і зборнік маскоўскі таксама немагчыма прызнаць дакладным і поўным. У яго зьмест уходзяць амаль што выключна формы судатворства і артыкулы аб судовых пошлінах.

Праз другую палавіну XV сталецьця і лершую чвэрць XVI сталецьця статут Казімера перарабляецца, дапаўняецца новымі граматамі і пастановамі, пакуль не вырастае ў вялікі, поўны кодэкс законаў Літоўска-Беларускай дзяржавы. Як такі, ён вядомы пад назваю «Статут Вялікага Княства Літоўскага». Першы раз ён быў выдадзен у 1529 годзе ў часы кіраваньня Зыгмунда II Казімеравіча Старога. Тут беларускае права як угалоўнае, так і гражданскае знашло сваё поўнае выражэньне. Есьць тры рэдакцыі Літоўскага Статуту. Першая, самая поўная, выдана ў 1529 годзе. Дзьве другія рэдакцыі выданы ў 1566 і 1588 гадох. Закрапіўшы ў сваім зьмесьце старажытныя рускія асновы права, статуты, аднак-жа, не маглі не адзначыць і новых форм жыцьця, бо і формы чалавечага жыцьця, як і факты, маюць сваю эволюцыю. Першы

  1. «…аб судох копных» — (ад капа — грамада). Суд сельскай і гарадской грамады на Беларусі, які ўзнік на ранняй стадыі развіцця дзяржавы і права. Разглядаў пераважна справы простых людзей.