Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

менючыся. Але Жыгімонта перваго салодкая памяць Яго! бо той немцоў як сабак нелюбіў і ляхоў з іх хітросьцею вельмі нелюбіў. А Літву і Русь нашу любіцельно мілаваў і гараздо лепш нашые за яго меваліся, хаця ў так дарагіх сьвітах не хаджывалі. Другіе без нагавіц як Бэрнардыны гулялі, а сарочкі аж да костак, а шапкі аж да самаго паяса нашывалі… Дай Божэ ізноў такой гадзіны даждаці і цяпер. Я сам калі па дамоваму ўбіраюся то Еймосць пані Мсціслаўская, малжонка мая нацешыціся і наглядзеціся на мяне ня можэць.

„Надта, ужо агледзімося на ўсё тое Мілосцівые Панове Брацьця і на тую нужду нямецкую штуку што наброілі. А калі-ж то ў іх бывало? — У сукнях перэстых ходзяць, а грашэй без чысла маюць — а што гарадоў і мест дзержаць то не хыхі! да вун як і замешаліся, і па польску з намі ўсе гараздо умеюць гаварыці і ўсё ліхое каралём Панам і Рэчыпосполітай як тут было баламуцяць. А калі сам немчыно ідзе ці жэна яго паступае, то церэз скурку скрыпіць, шелясьціць і дарагім піжмам воняець. Калі-ж да цябе панічык прыедзе, частуй-жэ яго дастаткам, да ешчэ і жонку сваю подле яго пасадзі — а ён сядзіць як бес надуўшыся, маркуець, шапкай ці капелюшом перэкрыўляець і з жонкаю нашэптываець ды і ў далоньку скрабець. Ды калі-ж бы гэтакога чорта кулаком у морду, ці па ліцам, ці па хрыпце так, каб король Яго Міласць ня слухаў, нехай бы морды такой паганай не надымаў.

„Помню я караля Гэнрыка, каторы з заморскай і нямецкай стараны быў, ды зразумеў што мы Яму ня многа давалі шебункаваці, а Немцы яго не вельмі перэкрыковалі, так і ён пазнаўшы што то не штука, ды і сам нікому не аказаўшыся проч паехаў аж у сваю старонку, аж за морэ скікнуў.

„Кажучы праўду, не так вінават кароль, як гэтые радные баламуты, што пры ём сідзяць ды круцяць. Многа тутака такіх ёсць што хоць нашая костка, аднак сабачым мясам абрасла і ваняе.

Тые што нас дзеруць і губяць, а за іх баламутнямі нашынец пажывіціся ня можэць. Рэчыпосполітую губяць і Валынь з Падлясем прапаў. Знаю! нам прыступіло што ходзім як падварэные, бо ся іх боімо і праўды ня мовімо, ешчэ з пахлебнымі языкамі патаківаемо. А калі-б гэтакого беса кулаком у морду, забыў бы другі муціці.