Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

торы насіла я разам з другімі брылянтамі ма маей галаве ў вянку, як сонцэ між зор, — гдзе цяпер дом князей Острожскіх? Гдзе і другіе бязцэнные каменьня венка майго, слаўные роды рускіх князёў, мае шафіры і дыямэнты: князі Слуцкіе, Заслаўскіе, Збаражскіе, Вішневецкіе, Сангушкі?.. (вылічае ешчэ 42 знатные роды). Вы, злые людзі, (рэнэгацтвам сваім) абнажылі мяне з гэтай дарагой рызы маей і цяпер насьмехаецеся над бязмоцным целам маім, с катораго аднако вы ўсе выйшлі. Але памятайце: праклят той, хто аткрывае нагату маткі сваей! Пракляты будзеце і вы ўсе, каторые насьмехаецеся з гэтаго. Прыйдзе час, што ўсе вы паўстыдаецеся спраў сваіх“!

Асталіся на варце народнай справы „толькі з худых і неслаўных“.

Але „худые і неслаўные“ з шляхты ўсёж-такі былі шляхтай і мелі палітычную сілу, мелі голас сказаць на сэйме сваё «Veto» (нехачу, не пазваляю). Дзеля гэтаго, ня гледзячы на фанатычнае настраеньне і аграмадную сілу каталіцкай партіі, сэйм ня мог выдаць ніводнаго закону проці праваслаўя. Калі быў зьдзек, то быў ён не с права, але з сілы.

Для лепшай характэрыстыкі часоў і людзей канца XVI сталецьця не малую вагу мае ніжэй надрукаваная мова каштэляна (паветовы даўнейшы чын) Смаленскаго, Мелешкі каторую ён казаў па беларуску на Сэйме ў Варшаве ў 1589 гаду за караля Жыгімонта III.

„Найяснейшы, Міласьцівы Каралю і на мяне ласкавые Панове Браця!

„Выехаўшы з дому Богу есьмы я помаліў каб к вам здороў прыехаў, ды і вашу міласць здаровых агледаў, ды і прывітаў.

„Прышло мне з вамі радзіці, а я на гэтакіх зьездах ніколі не бываў і з Каралём Яго Міласьцію ніколі не заседаў; толкі за пакойнікоў Князёў нашых (тых) каторые каралевалі, (і тых) што воеводамі бывалі. Сэнтэнціі гэтых не бывало, па просту правым сэрцам гаварылі. Палітыкі не зналі, а ў рот праўдаю як солей у вочы кідывалі.

„Скора-ж каралі больш немцоў чым нас улюбілі, зараз што старые, нашые, сабралі то ўсё немцом раздалі.

„Нашые гаспадары, проч Жыгімонта Аўгуста Караля (таго нечэга і ў людзі лічыці) бо той Подлясе і Валынь вынішчыў Ляхам