Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1588 гаду. Пасьля яго перэклалі на польскую мову і ешчэ колькі разоў выдавалі. Па высочайшаму загаду ў 1828 гаду Літоўскі старут з беларускаго выданьня 1588 г. перэкладзены і надрукаваны быў у трох мовах: беларускай, польскай і расейскай. Літоўскім статутам упраўляліся ў Беларусі трыста дзесяць гадоў. Замян лі Літоўскі Статут агульна-расейскімі законамі 25 чэрвеня 1840 г.

Стр. 45. Мітрополіт Іосіф Солтан. Мітрополіт І. Солтан належаў да найлепшых людзей свайго часу, трымаў старану свайго народу і змагаўся за правы сваей цэрквы. Каб падняць вышэй цэркву і духавенство, ён на саборы ў Вільні ў 1509 гаду напісаў правілы духоўнай дысцыпліны. Правілы гэтые выданы Батюшковым (Русская Историческая библіотека Т. IV кн. I.).

Стр. 47. Кароль Стэфан Баторы. Родам быў з Вэнгроў і, хоць быў каралём польскім, але мовы польскай ня знаў і палякоў не любіў. (Гл. Albertrandy. — Henryk Walezyusz i Stefan Batory. — Wilno 1840 г.).

Стр. 48. План гор. Полацка з XVI сталецьця. Глядзі тэкст.

Стр. 51. Гара Батораго ў Белавежскай пушчы. Ёсьць у народзе сказ, бытцам гэту гару насыпало войска Батораго шапкамі. Гара невысокая, але шырокая,

Стр 53. Падпісано — Богдан Стэткевіч, чытай: Грыгоры Ходкевіч. Грыгоры Ходкев ч быў слаўным ваякам і чэлавекам незвычайнаго розуму. У трудным часе для беларускаго народу змагаўся за яго правы і аберэгаў родную мову. Залажыўшы ў сваім дварэ Заблудове друкарню, ён выдаў там Эвангелію на чысто беларускай мове („Учытельное Евангеліе“ ў Заблудове 1569 года).

Стр. 55. Падпісано, Грыгоры Ходкевіч, чытай: Богдан Стэткевіч. Род Стэткевічоў слыў у Беларусі прывязаннасьцю да свайго народа і веры. Стэткевічы строілі манастыры, закладалі брацтвы і друкарні, адным словам, змагаліся, як мага, каб не даць упасьці беларускай грамаце і прасьвеце народа. У сваім дварэ Кутэйне (каля Оршы) Стэткевічы залажылі манастыр і друкарню. С Кутэйнскай друкарні выйшло 17 беларускіх кн г. Друкарня працавала ў Кутэйне ад 1630 да 1654 году. Пасьля была перэведзена ў Маскву.

Стр. 58. Мелетій Смотрыцкі Мелетій Смотрыцкі радзіўся ў 1578 гаду. Пачатковых навук вучыўся ён у грэка Лукарыса, каторы быў пазьней Константынопольскім Патрыархам. На вышэйшые навукі паступіў у Віленскую езуіцкую акадэмію. Пасьля вучыўся, ў Ліпскім, В ртэмбэрскім і др. загранічных унівэрсытэтах. Вярнуў-