Старонка:Кароткая гісторыя Беларусі.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стр. 22. На гэтай страніцы адбіты знімак другой Літоўскай кронікі; гэту кроніку пісаў манах Авраамка ў 1495 гаду. Кроніка знаходзіцца ў Віленскай публічнай бібліотэцы (440 б.).

Стр. 26. Страніца з беларускаго псалтыра XVI века. Псалтыр гэты знаходзіцца ў Маскве ў Румянцаўскім музэі (№ 335).

Стр. 25. Кн. Казімір Ягайловіч, сын Ягайлы і Софіі, княжны Гольшанскай (другой жонкі). З 1440 да 1447 году быў ён вялікім князем „Літоўскім“, а з 1447 да 1492 году быў разам і каралём польскім. З звычаёў яго князя гожэ прыкмеціць, што ён любіў простую беларускую адзежу, ў якой заўсёды хадзіў.

Стр. 29. Руіны замчышча ў Міры. Мір пабудававы на рэчцэ Міронцы. Замак вядомы з XVI сталецьця. Замак вельмі цікавы дзеля сваей готыцкай архітэктуры і грамаднай велічыні. Найдаўнейшые володзецелі замка — Ільлінічы, а пасьля ён перэйшоў да роду Несьвіжскіх Радзівіллоў. Ў Міры была даўней сталіца цыганскаго караля. Апошнім цыганскім каралём быў Марцінкевіч, дзед беларускаго паэты каторы памёр у 1790 гаду.

Стр. 35. Давідгарадок. Давідгарадок ляжыць над рэкой Горынью і належыць да вельмі старых сяліб Беларускаго краю. Калісьці ўвесь гэты край быў вельмі людны і багаты і меў шмат гарадоў. Летапісі не ўспамінаюць названьнёў гэтых гарадоў па асобку, але гуртам навываюць „погорынскіе гарады“. Ёсьць сказ, бытцам заложэны ён быў Давідам, князем туроўскім. Ў XVI веку Давідгарадок належаў да Пінскаго княжства.

Стр. 36. Князь Жыгімонт II. У Польшчы яго называюць першым, але, як князь літоўскі, ён Жыгімонт II, — першы Жыгімонт быў брат Ягайлы. Каралеваў ён з 1506 да 1548 году. Пры гэтым князю і разам каралю польскім шляхта за прыкладам Немеччыны і Польшчы пачала завадзіць у нас паншчыну: сперша налажылі павіннасць рабіць адзін дзень у тыдзень на пана. Раней паншчыны селяне ня знал і нікому не павінны былі прадаваць дарма; мелі яны свае суды, сваіх старцоў; у казну плацілі толькі падатак. (Глядзі: Довнаръ-Запольскій, — «Очеркі по організаціі Литовскаго государства при Ягеллонахъ»).

Стр. 40. Кн. Жыгімонт-Аўгуст III. Быў ён каралём з 1548 да 1572 году. На ім і скончыўся род Ягайловічоў.

Стр. 43. Адрывак Літоўскаго статута 1558 году. Статут гэты быў напісаны асобнай камісіей пад кірункам Вялікаго Літоўскаго канцлера Льва Сапегі. Пісаны ён беларускай мовай і выданы ў