Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Барыка. Гаспадзін капітан!

Мікола. Ну, кузіна Манюня, як вы ўспрымаеце агітацыю?

Манюня. Я ўспрымаю ўсё, як належыць, кузэн Мікола!

Барыка. Тацяначка, я тут…

Тацяна. Я бачу, што тут… Мар‘я Андрэеўна, я да вас…

Манюня. Добра, Танечка, дык мы пойдзем. (Бяруцца за рукі, уваходзяць у дом).

Мікола. Ну-с!

Барыка. Каму мінус, каму плюс! (Адыходзіць).

Мікола (усьлед ціха). Мерзавец…

Барыка (крута павярнуўшыся). Што вы сказалі? (Бярэцца за кішэню).

Мікола. Ня вам!

Барыка. Ясна, самому сабе…

Мікола (таксама хапіўшыся за кабуру). Што?

Барыка. Да пабачэньня! (Зьнікае).

ЗАСЛОНА