Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Барыка. Дызэртыр?

Сысой. Ага! Керанскі загадаў: трэба, каа, ваяваць ды загінуць, каа, за зямлю, і волю, каа. А навошта мне тая зямля, калі…

Барыка. Керанскі ня даў ні зямлі, ні волі! Усё адкладае на Ўстаноўчы Збор. А каб настаяшча адабраць ад паноў зямлю, ад капіталістых — вольную працу, дык за гэта варта загінуць, так ты і ведай.

Сысой. Ага, вось як!

Барыка. І калі-б ты ўцёк з таго, нашага фронту, як будзем адбіваць зямлю і волю, дык, браце, не падарую!

Сысой. Правільна! Страляй тады, во сюды ў грудзі. Правільна!

Барыка. Загіне не адзін!

Сысой. А каб так, не загінуць? А, таварыш Барыка? Каб, значыцца, паваяваць, адабраць усё, што трэба, ды каб пажыць пасьля, а? А то — абідна, таварыш Барыка!

Барыка. Можа і пажывем, ня ў тым рэч!

ЗЬЯВА XII
Тыя-ж і Матруна

Матруна. А я цябе шукаю. Прабачайце, таварыш… я…

Сысой. Ну што там яшчэ? Што здарылася?

Матруна. Ды там. (Шэпча яму). Прабачайце, гаспадарскія справы… Улез проста ў хату… я, каа, з дзікай дывізіі.

Сысой. Што? Дык як-жа так? Якое мае права? Ну, я зараз, таварыш Барыка. Дык я забягу ў горад да цябе.

Барыка. Заходзь, заходзь!

Матруна (у бок ганку). Жывуць! іграюць, балююць. Нібы нішто ніякае! і навошта тады гэтая леваруцыя?

Барыка. У тым і бяда, цётка, што дагэтуль была толькі праваруцыя, а цяпер і леваруцыя будзе!

Матруна. Хіба што так! (Да Сысоя). Ну, пойдзем! (Ідуць).

ЗЬЯВАXIII
Барыка і Манюня.

Манюня. Вы… вам… каго?

Барыка. Нікога і нічога! Слухаў як вы іграеце — толькі!

Манюня. Ну што-ж, мне прыемна… Заходзьце.

Барыка. Дзякую.