Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

би́ў. — Дава́й ужэ́ ты́е сусѣ́дзи прасі́ць Ничы́пара к сабѣ́: ґо́дзяць, часту́юць. От так, як и ў Сцепа́на, напи́ўса, наѣ́ўса ў их Ничы́пар, да й ле́ґ спаць. Нǒчу е́н уста́ў, пыта́е, — ци вы спице́? — Нѣ, — ка́жуць — не спимо́. — Спѣ́це, спѣ́це, ничо́ґо не бǒйцеса, я тǒлько паґляджу́ на́ зо́ры. — И пасу́нуў з ха́ты на двǒр. А ў за́ печку лежа́ў хлапчу́к, ґэ́так ґадǒў двана́нцаци падшпа́рак, да ве́льми цика́вы. Хо́четца ему́ вѣ́даць, як ґэ́то Нячы́пар ґлядзи́ць на зо́ры. Вы́лез ґэ́то е́н з за́печка й ци́хенько вы́шаў з ха́ты да й прытаи́ўса за ўґло́мъ. Ба́чыць, што Ничы́пар пастая́ў на ву́лицы да й пашо́ў азира́ючыса къ сусѣ́ду на двǒр. До́ўґо стая́й хлапчу́к, хацѣ́ў ужэ́ йци́ ў ха́ту, але́ ось чу́е, штось у сусѣ́да ў хлевѣ́ ве́льми мǒцко сту́кае. Падбѣ́ґ ґэ́то хлапчу́к к сусѣ́ду пад акно́, пабараба́ниў у абало́нку да й ка́жэ: „Дзяцько́, Мики́та, о, дзяцько́, Мики́та, поґлядзи́ тко-бо, штось у твае́м хлевѣ́ ве́льми мǒцко сту́кае. Запали́ў Мики́та лучы́ну, ўсту́рхаў па́рабка да й пашли́ ены́ ў хлѣ́ў: ба́чаць, ажно́ Нячы́пар седзи́ць на са́мум лѣ́пшǒм валу́ да зацурко́ўвае ему́ ґо́рло, а вǒл лежы́ць да тǒльки наґа́ми дры́ґае. — Што ты — ка́а, — ґад, ро́бишъ!? Дак ґэ́то ты ґэ́так атрабля́еш! — И дава́й еґо́ лупцава́ць чымъ папа́ло. Нараби́ли кры́ку. Збѣ́ґласо паў села́. Наси́лу атратава́ли вала́, а Ничы́пара калдуна-зна́хара так прыби́ли, што ду́мали ен ужэ́ бǒльш неўста́не. Але́ жыву́ч ґад, як кǒт, — палежа́ў тро́хи без па́меци, а по́тым и ачу́хаўса, даста́ў з кишэ́ни бутэ́лячку ґарє́лки да як пацяґну́ў, дак и на но́ґи падня́ўса. Ба́чыць, што еґо́ вы́кинули за пло́т, як сце́рву, от ё́н ци́хенько й папо́ўз у су́вараты. Тамъ ма́быць атлежа́ўса й саўсим ускара́бкаўса. Але́ ґо́дзи с таѣ́ пары́ калдава́ць да атрабля́ць. Дак от як Ничы́пар калду́н-знахǒр ґлядзѣ́ў на зо́ры да прырабля́ў и атрабля́ў. А мǒо й усѣ́ ены́ ґэ́так атрабля́юць, чарты́ их вѣ́даюць, не пе́рад начу́ ка́жучы.

Пересказалъ Г. Бохматъ.

Дер. Чудинъ.