Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

33. Атрабляне.

Ся́бер раска́зваў, што жыў у аднǒм селѣ́ калду́н-ведзьма́к. Атку́ль тǒлько к ему́ не хадзи́ли людзи! Ён и за́витки вырыва́ў, и ат уся́ких хварǒб вылѣ́чваў, и атрабля́ў, як каму́ што лихо́е ўдзѣ́яно, и ваўкǒў насыла́ў, и малако́ ў карǒў атбира́ў. Усѣ́ еґо́ бая́лиса й ґадзи́ли ему́, як лихǒй скулѣ́. Куды́ ня пры́дзе калду́н-знахǒр, ци на весѣ́ле, ци на радзи́ны, — ўсю́ды еґо́ са́дзяць на по́куць, часту́юць, шапку́юць, як пе́рад папо́м. А е́н седзи́ць, насу́нуўши ша́пку, да тǒлько вачы́ма бли́скае, як воўк. От раз у ваднаґо́ чалавѣ́ка занепа́ла каро́ва. Жǒнка каза́ла папраси́ць калдуна́-зна́хара, каб пашапта́ў, а ґаспада́р яе паслу́хаў жǒнки, — каро́ва на за́ўтрэ й вы́пруциласа. Беду́е мужы́к — нема дзѣ́цям ни ка́пли малака́, а каб купи́ць друґу́ю каро́ву, — ґро́шэй баґи́ их мѣ́ли. Пашо́ў той мужы́к з беды́ ў карчму́, хацѣ́ў вы́пиць кватэ́рку ґарє́лки. Прыхо́дзиць туды́, ажно́ там седзи́ць за стало́м калду́н-знахǒр; седзи́ць, лю́льку паку́рвае, чака́е, паку́ль хто паўква́рты паста́виць. — Што — ка́а калду́н-знахǒр — неща́сце, Сцепа́не? — Эґэ́-ж, неща́сце. — Гє́то, ма́быць, удзѣ́яно, трэ́э на зо́ры паґлядзѣ́ць. — Глянь на Бо́ґа, Ничы́пар, паґлядзи́ на зо́ры, хто ґэ́то мнѣ удзѣ́яў, каб ему́ дабра́ не было́. — Ничо́ґо, не бǒйса, я атрабмю́ — ка́жэ калду́н-знахǒр. Паста́виў ґэ́то ему́ Сцепа́н паўква́рты, а друґу́ю ўзя́ў у кишэ́ню й паве́ў Ничы́пара да ґаспо́ды. Спраґла́ ґэ́то жǒнка ее́чню, — часту́юць калдуна́-зна́хара. Напи́ўса Ничы́пар, наѣ́ўса й лё́ґ спаць. Але́ ось у са́мую ґлу́пась уста́ў и пыта́е Сцепа́на, ци е́н спиць. Сцепа́н абазва́ўса, што не спиць. — Спи — ка́а Ничы́пар — спи, ничо́ґо не бǒйса, — а сам и пашо́ў з ха́ты ґлядзѣ́ць на зо́ры. Так трэ́йко ё́н хадзи́ў ґлядзѣ́ць на зо́ры. Але́ ось на за́ўтрэ, ещэ́ чуць свѣ́т, чу́юць, аж у сусѣ́дзей ба́бы ґало́сяць: са́мая лѣ́пшая, зда́ровая каро́ва ў ве́чар наѣ́ласа, а к свѣ́ту й вы́пруциласа. — А што́ — ка́а калду́н-знахǒр — от и атра-