Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я з бабрави́ны, а медзьвѣ́дзь ка мнѣ… От я су́нуў ему́ ру́ку ў го́рло. Ен туды́-сюды́ — тǒлько хвасто́м кру́циць. Засу́нуў ґэ́то я ру́ку да́лей и ўхапи́ўса за хвǒст. От як убра́ў я за хвǒст, закруци́ў еґо́ на ру́ку да як упе́рса, дак и вы́вернуў медзьвѣ́дзя трыбуха́ми наве́рх. Тǒльки раве́ медзьвѣ́дзь. а куса́тца не мо́жэ, бо зу́бы тырча́ць ва ўсѣ́ сто́раны. — Пра́ўда, так, — ка́жэ пан. — Пашǒў я да́лей, аж ба́чу узсѣ́ло на пчалу́ двана́нцать медзьвѣ́дзей. Я бѣ́ґци да бѣ́ґци, ратава́ць пчалу́. Бѣґ ад ра́нку да са́маґо змро́ку. Тым ча́сам медзьвѣ́дзи зъѣ́ли пчалу́, тǒльки кǒстачки астали́са. Прыста́виў ґэ́то я пчали́ные ко́сци к хма́рцэ да й палѣ́з на не́бо. Узлѣ́з на не́бо, паба́чыўса з ба́цькам сваи́м да з дзѣ́дам. Падпаи́ли ены́ мене́ тро́хи, й немагу́ я найци́ астро́ґи, каб злѣ́зци з не́ба. От уба́чыў я ку́чу меки́ны. Дава́й ґэ́то я з меки́ны виць верǒўку. Звиў верǒўку, прывеза́ў еѣ́ за не́бо й спуска́юса ўниз. Ось леци́ць маты́ль. Як махне́ е́н крыло́м, верǒўка й парва́ласа, а я палецѣ́ў у низ да й упаў у пе́кло. — Праўда, так, — ка́жэ пан. Зирну́ў я ў пе́кле, аж чэ́рци на па́нськǒм ба́цьку смалу́ во́зяць, да ґа́дами падґаня́юць — Хлу́сиш, га́лган! — кры́кнуў пан — Не мо́жэ таґо́ быць! — А кали́ пан не вѣ́рыш, та паґлядзи́ сам, — ка́жэ Ахрє́м. Заплаци́ў ґэ́то пан Ахрє́му жме́ню зо́лата да й ґо́дзи ка́зки слу́хаць.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.



21. Вада памагла.

Жа́литца адна́ маладзи́ца, што ёй ат ґаспадара́ жы́тки нема́: як тǒлько сы́ду́тца, та перш сва́ратца, клину́тца, зневажа́юць адно́ друґо́ґо, а по́тым ґаспада́р дава́й еѣ́ биць. И так не́маль кǒжын дзень. Церпѣ́ла, церпѣ́ла маладзи́ца й дава́й шука́ць людзе́й, каб памаґли́. Яки́х тǒлько забабо́наў и пры́мхаў ена не раби́ла, — ничо́ґо не памаґа́е, ещэ́ ґарє́й бъе ґаспада́р; бо ẻн перш не пи́ў, а як пача́ў з жǒнкаю калаци́тца, дак ста́ў пиць. Хадзи́ла маладзи́ца й