Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

табѣ́ ґэ́то знаць? — пыта́е лис. И расказа́ў мужы́к ли́су, як е́н во́ўка з беды́ вы́бавиў и што е́н за то́е хо́чэ еґо́ зъѣ́сци. — Брэ́шэш. — ка́жэ лис, — як ты, таки́ недǒшлы мужы́к, да мǒґ во́ўка вы́бавиць, хадзѣ́м, пакажы́. — Пашли́ ены́ на то́е мѣ́йсцэ, залѣ́з во́ўк у па́стку, а лис и ка́жэ: „а ну, мужы́к, пакажы́, як ты мало́циш“. Даґада́ўса мужы́к, замахну́ў цє́пам да па во́ўку, да па во́ўку. Заби́ў мужы́к во́ўка да й захацѣ́ласо ему прынесци́ ба́бе ли́саву шку́ру, от е́н як махне́ цє́пам да ли́су па галавѣ́. Лис и зви́ўса, тǒльки ўспѣ́ў прашапта́ць: „за до́брае злым запла́та“, а мужы́к палажы́ў ли́са ў мѣх и папе́р да ґаспо́ды.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.



20. Брахня.

Быў адзи́н таки́ пан, што штоб ему́ хто ни сказа́ў, та е́н усе́ ка́жэ, што пра́ўда, так. Хто ему́ ни хлуси́ў, нихто́ не мо́жэ так схлуси́ць, каб е́н сказа́ў, што ґэ́то непра́ўда. Ве́льми люби́ў той пан слу́хаць ка́ски. Хлу́сиць ему́ хто яку́ю ба́йку, а е́н усе́ за ка́ждым сло́вам ка́жэ: „пра́ўда, так“. От захацѣ́ласо таму́ па́ну пачу́ць таку́ю ка́ску, каб сказа́ць, што ґэ́то непра́ўда; але́ нихто́ не мо́жэ прыду́маць тако́е ка́ски. Абеца́ў той пан даць жме́ню зо́лата таму́, хто ска́жэ таку́ю ка́ску, каб пан не павѣ́рыў. Нашо́ўса адзи́н пъянчу́жка. Зва́ли еґо Ахрє́мам. Ен свайґо́ хаджа́йства не маў, бо быў ве́льми вели́ки гульта́й и пъя́ница. Пашо́ў Ахрє́м к па́ну каза́ць ка́ски. До́ўґо каза́ў Ахрє́м па́ну ўселя́кие ба́йки, а пан усе ка́жэ: „пра́ўда, так“. Кажэ Ахрє́м, — от иду́ я да йду́ па вадзѣ́, а рака́ шыро́кая, што й бераґǒў не бачно́, але́ ось вы́скачыў з вады́ медзьвѣ́дзь, задра́ў к ве́рху хвǒст да ка мнѣ. Што тут раби́ць! Перш я схава́ўса ў бабрави́ну, але́ не мǒґ там уседзѣ́ць, бо хто́сь накла́ў на днѣ раки́ аґню́ й нараби́ў токо́ґо куро́дыму, што дым во́чы выеда́е, на́вед ры́ба пачала́ пы́рхадць да чмы́хаць но́сам. Вы́лез ґэ́то