Старонка:Каб жыць, сьпяваць і не старэць (1931).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МАРАКУ

У цябе ў вачох і ў твары
Бачу простае, сваё.
Раскажы ты мне, таварыш,
Пра матроскае жыцьцё.

Зьмеркнуў дзень. Агні-пялёсткі
Ўжо разьвеяла зара…
Дробных літараў матроскі
Не магу я разабраць.

Раскажы, адкуль ты, браце,
І з якіх такіх марэй…
У Адэсе ці ў Кронштаце
Стаў апошні раз на рэйд?

Дальняўсходніх водаў мёртвых
Акіянскае дзіця,
Ці ваяку-чорнаморца
Маю гонар бачыць я?

Ці даўно, баец адданы,
Кінуў родныя палі?

14