Старонка:Каб жыць, сьпяваць і не старэць (1931).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Гады дзіваваньняў!
Гады перамог!
Гады нячуванае гонкі!
Ў асфальт убіраем прасьцягі дарог,
Зьмялі дапатопную конку.

І сэрца калоціцца
б‘ецца за край,
І хочацца крыкнуць заўзята,
Каб пільна прыводзіў
наш першы трамвай
Таварыш вагонаважаты.

1929

13