Старонка:З пушкі на Луну.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рэсаў Фларыды прынялі на сябе «Час» і «Амерыканскі агляд».

Члены Пушачнага клуба не ведалі, каго і слухаць.

Техас горда выстаўляў на першы план, як галоўную батарэю сваіх довадаў, што ў яго цэлых дваццаць шэсць графстваў[1], а Фларыда супярэчыла, што ў яе графстваў адносна больш, хоць іх усяго дванаццаць, таму што Фларыда ў шэсць разоў меншая за Техас[2].

Тады Техас пачаў хваліцца сваім насельніцтвам у 333 000 жыхароў, а Фларыда адказвала, што яна больш густа заселена, таму што на малую яе тэрыторыю прыпадае цэлых 56 000 жыхароў. Акрамя таго, яна едка запытвала, чаму Техас не хваліцца таксама сваёю балотнаю ліхарадкаю, ад якой штогод памірае тысячы людзей?

І Фларыда мела рацыю.

У сваю чаргу Техас засупярэчыў, што не Фларыдзе папракаць іншых за ліхарадкі і нездаровы

  1. Графствы, на якія падзяляюцца амерыканскія штаты адпавядаюць, па адміністрацыйнаму значэнню, нашым раёнам. Па плошчы Техас большы за Францыю і з’яўляецца буйнейшым штатам Амерыканскага Саюза.
  2. Техас і Фларыда ўвайшлі ў Амерыканскі Саюз на правах штатаў у 1845 г. Да гэтага часу Фларыда, купленая Злучанымі Штатамі ў Іспаніі ў 1819 г. за пяць мільёнаў далараў, не была аўтаномнай і называлася „тэрыторыяй“. Техас, які ўваходзіў раней у склад Мексіканскай рэспублікі, у 1835 г. аддзяліўся ад яе, утварыўшы самастойную рэспубліку з прэзідэнтам Густонам, генералам техаскай арміі. Праз 10 гадоў Техас был прыняты ў склад Амерыканскага Саюза: з-за гэтага ўспыхнула вайна Злучаных Штатаў з Мексікай, якая закончылася далучэннем да Злучаных Штатаў не толькі Техаса, але таксама Каліфорніі і Новай Мексікі.