Старонка:З пушкі на Луну.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Не, — адказаў Барбікен, — відаць, не.

— А што-ж тады трэба зрабіць? — запытаў Эльфістон. Голас яго выражаў яўнае неўразуменне.

— Трэба ўзяць не чыгун, а іншы метал, — адказаў Барбікен.

— Медзь? — запытаў Морган.

— Не, медзь вельмі цяжкая; я вам прапаную нешта лепшае.

— Што іменна? — запытаў маёр.

— Алюміній, — адказаў Барбікен.

— Алюміній?! — усклікнулі астатнія члены камітэта.

— Канешна, сябры, вы ведаеце, што вядомаму французскаму хіміку Сент-Клер-Дэвілю ўдалося ў 1854 годзе здабыць чысты алюміній у значнай колькасці. Гэты цудоўны метал валодае бялізной срэбра, нязменнасцю золата, коўкасцю жалеза, плаўкасцю медзі, лёгкасцю шкла, і яго вельмі лёгка апрацоўваць; вы ведаеце, што яго вельмі многа ў прыродзе, бо складае галоўную састаўную частку ўсякай гліны і многіх іншых парод. Урэшце, ён у тры разы лягчэйшы за жалеза, — гэта ледзь не самая важная для нас уласцівасць. Адным словам, алюміній як-бы знарок створан для таго, каб даць самы выгодны матэрыял для нашага снарада.

— Ура алюмінію! — закрычаў сакратар камітэта са звычайным сваім шумным захапленнем.

— Але, дарагі прэзідэнт, — сказаў маёр, — алюміній, здаецца, вельмі дарагі?

— Гэта было раней, — адказаў Барбікен. — Спачатку, пры яго адкрыцці, фунт алюмінія каштаваў ад 260 да 280 далараў, пасля цана ўпала да