Старонка:З пушкі на Луну.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

28 далараў, а цяпер можна купіць фунт алюмінія за дзевяць далараў[1].

— Аднак, і дзевяць далараў за фунт, — сказаў маёр, які не адразу здаваўся, — цана высокая: успомніце вагу ядра!

— Без сумнення, дарагі маёр, цана вялікая, але не настолькі, каб адмовіцца ад каштоўных якасцей алюмінія.

— Колькі-ж будзе важыць снарад? — запытаў Морган.

— Вось рэзультат маіх вылічэнняў, — адказаў Барбікен. — Шаравы снарад з трохметровым дыяметрам і з таўшчынёй сценак у трыццаць сантыметраў, зроблены з чыгуна, важыў-бы 77 400 фунтаў, а калі яго адліць з алюмінія, вага яго панізіцца да 20 250 фунтаў.

— Надзвычайна! — усклікнуў Мастон. — Гэта якраз тое, што для нас падыходзіць.

— Надзвычайна-та надзвычайна, — засупярэчыў маёр, — але, лічачы па дзевяць далараў за фунт, нават без выдаткаў на ліццё, снарад гэты абыдзецца…

— 182 250 далараў, — перабіў Барбікен, — я гэта добра ведаю. Але, сябры, не клапаціцеся пра грошы: грошай будзе дастаткова для нашай справы, я за гэта ручаюся.

— Золата дажджом пальецца ў нашу касу, — дадаў Мастон.

  1. У той час, да якога адносіцца дзеянне рамана (1865 г.), прымяненне алюмінія было яшчэ навіной і крайне абмяжоўвалася яго высокім коштам. Шырокае прымяненне гэтага метала пачалося толькі з 80-х гадоў мінулага стагоддзя, а асабліва ўпала яго цана з пачатку ХХ стагоддзя, калі для здабычы яго электралітычным спосабам пачалі карыстацца энергіяй падаючай вады.