Старонка:З пушкі на Луну.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— О, выдатна! — усклікнуў маёр Эльфістон.

— Сапраўды! — гаварыў далей Мастон з тым-жа ўздымам. — Да зор, да планет чалавек прыбавіў ядро; ядро — гэта паказчык, да чаго можа дайсці скорасць руху на Зямлі. Больш таго, ядро — не што іншае, як нябеснае цела ў мініятуры, а нябесныя целы — толькі вельмі вялікія ядры, якія ляцяць па нябеснай прасторы. Мы ведаем у прыродзе скорасць святла, скорасць электрычнасці, скорасць зор, скорасць планет, скорасць планетных спадарожнікаў, скорасць гуку, скорасць ветру. Але за намі — людзьмі — заслуга стварэння ядра, заслуга стварэння яго скорасці, у сто разоў перавышаючай скорасці чыгуначных паяздоў і самых лепшых рысакоў!

Мастонам заўладала лірычнае захапленне. Голас яго гучэў трапятлівымі нотамі.

— Хочаце лічбаў?! — усклікнуў ён горача. — Вось яны — самыя красамоўныя! Вазьміце скромненькае, маленькае ядро вагой у дваццаць чатыры фунты[1]. Хаця яно рухаецца павольней чым Зямля вакол Сонца ў 76 разоў, але ўсё-ж, пры вылеце з пушкі, яно ляціць хутчэй, чым гук. Скорасць такога ядрышка каля 400 метраў у секунду, 4000 метраў — у дзесяцьсекунд, 24 кілометры — у мінуту, 1440 кілометраў — у гадзіну, 34460 кілометраў — у суткі; значыцца, ужо такое маленькае ядро ляціць амаль са скорасцю кропак экватара пры вярчэнні Зямлі вакол яе асі. За год такое ядро праляцела-б больш 12 1/3 мільёнаў кілометраў. Да Луны яно даляцела-б за адзінаццаць дзён, да Сонца — за дванаццаць гадоў, а да Нептуна, г.зн.

  1. Фунт — англійская і амерыканская мера вагі, якая ўжываецца ў гандлі, роўна 453 грамам.