Старонка:З пушкі на Луну.pdf/424

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У сучасны момант гэта акно знаходзілася на вышыні паўтара метра над вадою.

Лодка, у якой сядзеў Мастон, пад’ехала да снарада.

Мастон кінуўся да пабітага акна.

У гэту хвіліну пачуўся вясёлы і звонкі голас Ардана, які пераможна выклікаў:

— Белякі, Барбікен, белякі!

Барбікен, Ардан і Ніколь гулялі ў даміно…


РАЗДЗЕЛ ХХІІІ

Апафеоз

Чытач памятае, з якім хваляваннем і спачуваннем усе праводзілі адважных падарожнікаў на Луну, і таму можна ўявіць, з якім хваляваннем і спачуваннем віталі іх зварот з Луны.

Кожны прагнуў убачыць і пачуць людзей, якія пабывалі на невядомым лунным свеце.

Барбікен, Ардан і Ніколь, у суправаджэнні прыяцеляў, безадкладна паехалі ў Балтымору, дзе былі сустрэты з неапісальным захапленнем.

Дарожныя запісы Барбікена адразу-ж былі закуплены за казачную цану і адданы ў друк.

Праз тры дні пасля таго, як вярнуліся падарожнікі на Зямлю, былі ўжо вядомы найдрабнейшыя дэталі іх вандравання.

Назіранні, зробленыя Барбікенам і яго таварышамі каля Луны, далі магчымасць праверыць розныя тэорыі, якія адносіліся да зямнога спадарожніка. Стала вядомым, якія дапушчэнні павінны быць адкінуты, якія павінны быць прыняты адносна гэтага свяціла, яго паходжання і заселенасці. Цяжка было спрачацца з вучонымі, якія ба-