Старонка:З пушкі на Луну.pdf/340

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

РАЗДЗЕЛ ХІІ

Паверхня Луны

Прыняты снарадам напрамак, як мы ўжо заўважылі раней, цягнуў яго да паўночнага паўшар’я Луны. Падарожнікі даўно праляцелі той пункт, у якім снараду належала ўпасці, калі-б лінія яго палёту не мела адхілення ўбок.

Было ўжо за паўночы. Па думцы Барбікена, снарад знаходзіўся на адлегласці 1 400 кілометраў ад Луны — адлегласць крыху большая за лунны радыус; яна павінна была памяншацца па меры набліжэння снарада да паўночнага полюса.

Снарад ляцеў у гэты час не паблізу экватара Луны, а перасякаў дзесятую паралель паўночнай шыраты; ад гэтай шыраты і да самага полюса Барбікен і абодва яго таварышы маглі назіраць за Луной пры самых спрыяючых умовах.

І сапраўды: пры назіранні ў падзорныя трубы Луна здавалася ад іх на адлегласці ўсяго чатырнаццаці кілометраў. Тэлескоп Скалістых гор мог-бы яшчэ больш наблізіць Луну, але зямная атмасфера значна аслабляе яго аптычныя ўласцівасці.

Барбікен, засеўшы ў снарадзе з падзорнай трубой у руках, паспеў ужо заўважыць некаторыя падрабязнасці, амаль не даступныя для зямных назіральнікаў.

— Сябры мае, — сказаў старшыня Пушачнага клуба сур’ёзным тонам, — не ведаю, куды мы нясемся, не ведаю, ці ўдасца нам убачыць яшчэ калі-небудзь наш зямны шар… Тым не менш мы будзем весці справу так, каб працамі нашымі маглі карыстацца землякі. Пакінем у баку ўсё, што