Старонка:З пушкі на Луну.pdf/313

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Затым прэзідэнт разам з «сенатам» пачалі страшным тонам пець сваю нацыянальную песню «Янка Дудл», між тым як «кангрэс» сола спяваў «Марсельезу».

Пачаліся недарэчныя скокі з дзікімі жэстамі, шалёным тупаннем ног і куляннем. Дыяна, далучыўшыся да гэтых скокаў, у сваю чаргу заскуголіла і раптам скокнула да самага верху ядра, адкуль пачуліся незразумелае хлопанне крыллямі і незвычайна звонкі петушыны крык. Пяць ці шэсць курэй, нібы звар’яцелыя кажаны, лёталі, стукаючыся аб сценкі ядра.

Нарэшце, падарожнікі, пад уплывам незразумелай прычыны ап’янення, нібы нежывыя, пападалі на дно ядра.


РАЗДЗЕЛ VIII

У пункце роўнага прыцяжэння

Што-ж здарылася? Адкуль узялося дзіўнае ап’яненне, вынікі якога маглі быць гібельнымі?

Прычынаю была няўважлівасць Мішэля, якую Ніколь, на шчасце, паспеў своечасова абясшкодзіць.

Поўная непрытомнасць прадаўжалася некалькі хвілін; капітан раней за ўсіх апрытомнеў і стараўся прывесці да парадку свае думкі.

Не гледзячы на тое, што ён толькі што паснедаў, ён адчуў страшэнны голад, які мог мучыць толькі чалавека, які не браў у рот нічога на працягу некалькіх дзён.

Ён устаў і патрабаваў у Мішэля дадатковага снедання. Знясілены Мішэль не адказаў ні слова. Тады Ніколь рашыў сам згатаваць некалькі шкля-