Старонка:З пушкі на Луну.pdf/314

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нак чаю і тузіну скібачак падсмажанага хлеба. Перш за ўсё, зразумела, трэба было запаліць агонь, і ён чыркнуў запалкай.

Можаце сабе ўявіць яго здзіўленне, калі запалка загарэлася такім незвычайна яркім агнём, што аж закалола ў вачах! З газавага ражка, які ён запаліў, шуганула страшнае полымя.

Раптам у Ніколя прасвятлела ў галаве. Ён адразу зразумеў прычыну незвычайна яркага полымя і таго расстройства, якое ён адчуваў, і моцнага ўзбуджэння ўсіх сваіх псіхічных і фізічных здольнасцей.

— Кісларод! — ускрыкнуў ён.

І, нахіліўшыся да паветранага апарата, ён пераканаўся, што з крана б’е фантанам струмень гэтага газу, бескаляровага, не маючага ні смаку, ні паху, але які ў чыстым выглядзе можа вельмі шкодна дзейнічаць на арганізм. Бесклапотны Мішэль па няўважлівасці пакінуў кран адкрытым. Падарожнікаў чакала смерць: яны не задыхнуліся-б у кіслародзе, а згарэлі-б у ім!..

Ніколь хутка зачыніў кран.

Праз гадзіну паветра ачысцілася, і тры спадарожнікі апрытомнелі ад ап’янення, але не маглі адразу апамятацца ад дзеяння кісларода; яшчэ некаторы час яны былі ў стане п’яніц, у якіх праходзіць хмель.

Адважны Мішэль ніколькі не збянтэжыўся, даведаўшыся аб адказнасці, якая ўскладалася на яго ў гэтым здарэнні. Праўда, нечаканая оргія парушыла аднастайнасць падарожжа; шмат бязглуздзіцы нагаварылі пад яе ўплывам, але ўсё гэта прайшло ўжо.

— Ну, што-ж, — дадаў весяльчак-француз, — я ніколькі не каюся, што паспрабаваў гэтага хмель-