Старонка:З пушкі на Луну.pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ў тэхнічных адносінах задача, бо нават адліўка вельмі вялікіх металічных люстраў, накшталт гершэлеўскага, вельмі рэдка бывае ўдалай. Пры павелічэнні дыяметра люстра яшчэ больш узрастаюць тэхнічныя цяжкасці вырабу яго крывізны.

Задача магла-б нават аказацца невырашальнай, калі-б не адкрыццё Фуко. Гэты славуты французскі фізік паказаў, што і для самых дакладных назіранняў можна замяніць металічныя люстры шклянымі, пакрытымі слоем срэбра. Адліўка шкла правільнай крывізны наогул не мае сур’ёзных перашкод таксама як і серабрэнне яго.

Зразумела, што Кембрыджская абсерваторыя спынілася на ўказаннях Фуко.

Кембрыджская абсерваторыя заказала люстра з дыяметрам у пяць метраў і трубу даўжынёю ў 85 метраў.

Выбар месца для ўстаноўкі тэлескопа не заняў многа часу. Патрабавалася паставіць яго на вельмі высокай гары, а высокіх гор у Злучаных Штатах зусім мала.

Сапраўды, на тэрыторыі Саюза варты ўвагі толькі два вялікія горныя ланцугі.

На ўсходзе — гэта Апалахі, замыкаючыя Алеганскія горы. На ўсход ад Апалах цякуць рэкі ў Атлантычны акіян, на захад — мноства прытокаў, жывячых вялікую Місісіпі, якую амерыканцы назвалі-б «каралевай рэк», калі-б наогул у іх былі ў пашане каралі і каралевы.

Але Апалахі невысокія: вышэйшы іх пункт у Н’ю-Гемпшыры — дасягае толькі вышыні аднаго кілометра.

Другі ланцуг — Скалістыя горы — складае частку таго вялікага, найбольш доўгага на Зямлі, ланцуга, які пачынаецца каля Магеланава праліва,