Старонка:З пушкі на Луну.pdf/211

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

снарад шырынёй у тры метры пры пяціметровай даўжыні; значыцца, патрабавалася «прыблізіць» Луну да адлегласці каля васьмі кілометраў, або, іншымі словамі, давесці павелічальную сілу трубы да сарака васьмі тысяч.

Такой была задача, пастаўленая Кембрыджскай абсерваторыі. Рашэнне яе значна палягчалася тым, што абсерваторыя магла патраціць колькі хочаш грошай; але ўсё-ж заставаліся амаль непераможныя цяжкасці тэхнічнага характару.

Перш за ўсё абсерваторыя павінна была выбраць тып трубы: рэфрактар ці рэфлектар.

Кембрыджская абсерваторыя рашыла спыніцца на адсвечваючым тэлескопе, бо зрабіць яго лягчэй і, ва ўсякім разе, хутчэй; што-ж датычыцца павелічальнай сілы, то ў гэтых адносінах рэфлектары не ўступаюць рэфрактарам і часам перавышаюць іх. Акрамя таго, можна было разлічваць на значна большую яркасць ізабражэнняў тэлескопа, дзякуючы ўказанню Пушачнага клуба, што труба будзе ўстаноўлена на адной з найвышэйшых гор Злучаных Штатаў. Сапраўды, калі абсерваторыя стаіць на вельмі высокім месцы, светлавыя праменні могуць пранікаць у трубу, не праходзячы праз ніжнія слаі атмасферы, г. зн. праз найбольш шчыльныя і мутныя, а таму паглынаючыя вялікі процант святла.

Акуляр павялічвае атрыманыя ў тэлескопе ізабражэнні; велічыня-ж гэтых ізабражэнняў цалкам залежыць ад размераў люстра, якое служыць аб’ектывам. Значыцца, каб дасягнуць незвычайнай сілы павелічэння ў 48 000 разоў, патрабавалася даць люстру тэлескопа значна большы дыяметр, чым у вядомых тэлескопах Гершэля і Роса.

У гэтым і заключалася найбольш цяжкая