Старонка:З пушкі на Луну.pdf/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

птушку з заблытаных вузлоў сіла. Нарэшце, гэта яму ўдалося, ён выпусціў птушку з рук, і тая, весела ўзмахнуўшы крыллямі, хутка знікла ў паветры.

Ніколь расчулена сачыў за яе палётам між дрэвамі. Раптам над самым яго вухам прагучэлі словы, сказаныя ўсхваляваным, расчуленым голасам:

— Вы добры чалавек! Проста добры чалавек!

Ніколь азірнуўся. Перад ім стаяў Мішэль Ардан, паўтараючы на ўсе лады:

— Велікадушны, мілы чалавек!

— Мішэль Ардан! — выкрыкнуў Ніколь. — Чаго вы тут? Што вам тут трэба?

— Паціснуць вам руку, Ніколь, а потым не даць вам забіць Барбікена, і Барбікену не даць забіць вас.

— Барбікен! — усклікнуў капітан. — Я ўжо дзве гадзіны шукаю яго. Куды ён схаваўся?

— Ніколь! — перапыніў яго Ардан. — Гэта ўжо недалікатна з вашага боку… Трэба заўсёды паважаць праціўніка. Не трывожцеся: калі Барбікен жывы, мы хутка яго знойдзем. І гэта тым лягчэй, што і ён вас шукае… калі толькі не заняўся, як вы, вызваленнем птушак, папаўшых у бяду. Але калі мы яго знойдзем, — успомніце слова Мішэля Ардана, — дуэлі не будзе…

— Між старшынёй Пушачнага клуба, містэрам Барбікенам, і мной такая варожасць, — сур’ёзна адказаў капітан Ніколь, — што канец ёй можа быць пакладзен толькі смерцю аднаго з нас.

— Ну, вось яшчэ! Даволі, калі ласка, — спыніў яго Ардан. — Такія добрыя, выдатныя людзі, як вы і Барбікен, могуць, праўда, ненавідзець адзін аднаго, але абодва вы варты вялікай павагі: па-