Старонка:З пушкі на Луну.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Не сказаўшы ні слова, Барбікен злез з каня, узяў свой інструмент і пачаў рабіць патрэбныя назіранні, каб з найбольшаю дакладнасцю вызначыць геаграфічнае палажэнне месца. Перад ім выстраіўся атрад фларыдцаў і моўчкі ўважліва сачыў за яго дзеяннямі.

Было поўдня. Сонца праходзіла цераз мерыдыян. Барбікен закончыў свае вымеры, затым хутка напісаў некалькі лікаў і, звярнуўшыся да спадарожнікаў, голасна сказаў:

— Гэта ўзвышша знаходзіцца на вышыні шасцісот метраў над узроўнем мора. Шырата яго — дваццаць сем градусаў і сем мінут, даўгата — заходняя — пяць градусаў і сем мінут.

Затым старшыня Пушачнага клуба звярнуўся да таварышоў і да фларыдскіх грамадзян з кароткай, але ўрачыстай і палкай прамовай:

— Я мяркую, што сухі і камяністы грунт гэтага ўзгорка мае вельмі спрыяльныя ўмовы для будавання калумбіяды. Таму іменна тут паставім мы нашы печы, нашы майстэрні, нашы склады, жыллё для нашых рабочых, і адсюль, іменна адсюль, — паўтарыў Барбікен, стукнуўшы нагою па верху гары Стонзхіл, — наш снарад паляціць на Луну праз сусветную прастору.


РАЗДЗЕЛ XIII

Шахта калумбіяды

У той-жа вечар Барбікен і яго атрад вярнуліся ў Тампа. Мерчызон паехаў са зваротным рэйсам «Тампіко». Ён спяшаўся хутчэй вярнуцца ў Н’ю-Орлеан, наняць там армію рабочых і набыць чым больш патрэбных матэрыялаў. Члены Пушачнага