Перайсці да зместу

Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так думцы вось тваей хай багаславіць Бог,
Каб буйна узрасла для Бацькаўшчыны роднай;
А помні, брат Сваяк: Наперад бяз трывог
Ідзі ўсё дальш і дальш па пуціне свабоднай.


А есьлі-ж пуціна калючкамі наб'ецца,
Ня бойся толькі ты, абы ісьці ледзь мог;
Бо пэўна нас калісь нямала сабярэцца:
Сапхнём тады карчы з усіх сваіх дарог.

Казімер Сваяк
24. ІХ. 1919.

Перабраўшыся ў канцы 1916 г. на вікарага ў Карыцін, Каз. Сваяк прабываў там да пачатку 1918 г., дзе так-жа разьвіў значную беларускую працу. Праца гэта яго ня была там лёгкая: травіў яго за гэта пробаршч (паляк) і пісаў у Вільню даносы, a тымчасам і сухоты няміласэрна грызьлі яго грудзі. Вось-жа Казімер Сваяк у беларускай там сваей працы прымушаны быў агранічыцца да шырэньня сярод беларускага сялянства, што знаходзіцца на рубяжы з польшчынай, беларускай народнай сьведамасьці словам і праз кніжку і пры тым спосабам магчыма тайным, крыючыся ад вока сваіх ворагаў.

Вось што аб гэтым чытаем у тэй-жа Сваяковай "Дзеі":

..., у парафіі Карыцін большасьць беларусаў гавораць, чуць ня ўсе пабеларуску. Гутарка мала розьніцца і ад нашай надвялейскай. Ідэя маладой Беларусі тутака нязнана“[1].

  1. Каз. Сваяк - Дзея... бач. 51.