Перайсці да зместу

Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рады, як гэту працу далей праводзіць. І праца сапраўды йшла.

Не забываўся аб „Хаўрусе" Каз. Сваяк у Карыціне і кіраваў ім праз пісьмы, а да таго былі ўжо з "хаўрусьнікаў" некаторыя адзінкі настолькі ўзгадаваныя і вырабленыя, што і самі патраплялі далей працаваць на беларускай ніве. Адным з такіх вясковых інтэлігентаў-дзеячоў, узгадаваных Сваяком, быў Адольф Клімовіч, цяпер інжынер-аграном, адзін з ідэолегаў сучаснага беларускага адраджэньня, выдатны ідэйны беларускі народны дзяяч.

"Хаўрус Сваякоў" трымаўся і працаваў гады тры. Працу сваю праводзіў пераважна пры помачы беларускіх кніжак, якіх было нямала ў хаўруснай бібліотэцы і якія шырока йшлі ў сялянства. Урэшце „Хаўрус" распаўся з прычын ад яго незалежных. Прадусім ад 1918 г. Каз. Сваяк, моцна надарваўшы ў Карыціне здароўе, ня меў больш сілы хоць духова кіраваць „Хаўрусам". Урэшце-ж 1919-20 год — гэта час вайны літоўскапольска-бальшавіцкай, час, калі немагчымай была ніякая арганізацыйная, ідэйная праца, а тымбольш праца беларуская.

Як Казімер Сваяк цаніў "Хаўрус Сваякоў“, як на яго глядзеў, сьведчыць наступны яго верш:

Хаўрусу Сваякоў у Клюшчанах.
Гадкі са тры дзяржаўся ты удала,
Старонцы роднай ўсё стараючысь служыць;
Як мог і як умеў: ня быстра, ані вяла
Змагаўся русьняка з прасоньня разбудзіць.