Перайсці да зместу

Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вам "Хаурус Сваякоў" (СНS), якая фактычна вырасла з успомненага хору.

Працу сваю „Хаурус“ вёў бойка. Вось што аб гэтым піша Сваяк:

Гарой, гарой тутэйшая моладзь! Зладзілася ідэйная першая забава - прадстаўленьне. Перашкод прыйшлося зламаць дужа многа. Але ў канцы ўсё ўдалося. На сцэне стала стала "Праклённае зельле"[1] — жывы драматычны абразок з нашага вясковага жыцьця. Забава падчас, калі за вёрст сорак грымяць гарматы! Аднак яна была патрэбай. Дух адпачыў і зажыў хоць на крыху новым жыцьцём"...[2].

Да рэчы тут будзе адзначыць, што гэтае прадстаўленьне ў Клюшчанах было першае на беларускіх землях, што цяпер ляжаць на захад ад савецка-польскай граніцы.

Узноў-жа, як бачым з „Хронікі Хаўрусу“, моладзь ладзіла так-жа беларускія лекцыі. Лекцыі такія на тэму аб узгадаваньні характару адбыліся яшчэ ў тым жа 1916 г.: адна 30-VII, а другая 6-VIII.

У палавіне 1916 г. Каз. Сваяк быў назначаны ў Карыцін (Беласточчына), дзе прабыў да вясны 1918 г. Але ня гледзячы на свой выезд з Клюшчан, зносін з тамтэйшай моладзяй на грунце беларускай ідэі не парваў. З выбітнейшымі сябрамі „Хаўрусу Сваякоў" ён вёў перапіску, у якой падтрымліваў у моладзі беларускі дух, заахвочваў яе далей вясьці распачатую працу і адначасна даваў

  1. П'еса Каз. Сваяка, пасьля ім-жа пераназваная "Янка Канцавы".
  2. Каз. Сваяк — Дзея, бач. 44.