Перайсці да зместу

Старонка:З жыцьця і дзейнасьці Казімера Сваяка (1936).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чакае на сьвяшчэнства. Ужо ў гэтым годзе (29-ХІ) ён арганізуе касьцельны хор, які пяе так-жа і песьні беларускія.

У 1915 г. Каз. Сваяк як вікары прабывае месяц у Камаях, а пасьля ў роднай парафіі і далей працуе для беларускай справы. Хор яго, склад якога даходзіў да 40 асоб, разьвіваецца і апрача беларускіх песьняў ладзіць так-жа і беларускія лекцыі. Так напр. гэты хор, сьвяткуючы свае першыя ўгодкі 2-ХІІ-15, ладзіць ужо лекцыю "аб беларускай песьні", напісаную самым Сваяком, а прачытаную адным з сябраў хору.

У гэтым жа 1915 г. Каз. Сваяк, праводзячы беларускую народную працу, прабуе мову беларускую заводзіць і ў казаньнях у кась целе, як гэта было 21-ХI.

У 1916 г. беларуская праца ў Клюшчанах пад кіраўніцтвам Сваяка яшчэ больш паглыбілася. Дайшло і да беларускіх школаў. Калядамі 1915 г. былі арганізаваны пад кіраўніцтвам Сваяка беларускія вучыцельскія курсы, а ў 1916 году было заложана сем беларускіх школаў, у якіх малодшыя дзеці вучыліся пабеларуску, а старшыя побач з мовай беларускай вучыліся і мовы польскай. Школы гэтыя былі пасьля польскімі ўладамі закрыты.

Беларуская праца Каз. Сваяка набірае штораз больш размаху і разгалосу і штораз больш страша польскіх паноў, якія шлюць ужо на яго скаргі ў Вільню да каталіцкай духоўнай улады за тое, што ён "беларусіць" Клюшчанскую парафію.

У тым жа 1916 г. Каз. Сваяк заснаваў арганізацыю беларускай моладзі пад назо-