Перайсці да зместу

Старонка:З гераічнага мінулага беларускага народа (Гарбуноў).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Іезуітам параўнальна лёгка удалося перацягнуць у каталіцтва беларускіх магнатаў. Але народныя масы моцна трымаліся веры сваіх бацькоў. Таму іезуітамі быў высунуты абходны план акаталічвання беларускага народа — шляхам правядзення царкоўнай уніі, г. зн. аб'еднання праваслаўнай царквы зрымска-каталіцкай пад главенствам Рымскага папы. Такая ўнія была ажыццёўлена на царкоўным саборы ў Брэсце ў 1596 годзе. Каталіцкая рэлігія была толькі рэлігіяй пануючага класа. Як адзначае Энгельс «Большая частка насельніцтва ўсходніх правінцый была праваслаўнай веры... Гэта былі, галоўным чынам, прыгонныя, у той час, як іх пачцівыя паны амаль усе былі рымска-каталіцкай веры...» (К. Маркс і Ф. Энгельс. Збор. тв., том ХІІІ, ч. 1, стар.160).

Барацьба беларускага народа супроць прыгнятальнікаў набывала рэлігійную афарбоўку. Народная барацьба адбывалася у форме барацьбы адной рэлігійнай ідэі супроць другой. У беларускім народзе знайшлося дастаткова сіл і энергіі, каб супроцьстаяць магутнаму напору каталіцкай агрэсіі і ва ўпартай барацьбе адстаяць сваю народнасць. Апорай ідэалагічнай барацьбы беларускага народа былі праваслаўныя царкоўныя брацтвы, якія ўзніклі ў гарадах. Брацтвы адкрывалі школы, бібліятэкі, друкарні, былі цэнтрамі беларускай школьнай адукацыі і асветы народных мас.

У ХVІ стагоддзі вылучыліся буйнейшыя дзеячы беларускага культурна-нацыянальнага руху: Георгі Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Пятро Мсціславец. Але самай яркай, выдатнай асобай з'яўляецца Георгі Скарына — вялікі асветнік беларускага народа, першадрукар, які выдаў першую кнігу на беларускай мове ў 1517 годзе, адзін з буйнейшых культурных дзеячоў славянскага свету. Доктар Георгі Скарына ў прадмове да кнігі «Юдыф» пісаў: «Понеже от прирождения зве ри, ходящие в пустыне, знают ямы своя, птицы, летающие по воздуху, ведают гнезды своя, рыбы, плавающие по морю и в реках, знают глуби своя, пчелы и им подобные боронят ульев своих, також и люди, где родились и вскормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку маюць».

Вялікі мысліцель у гэтых словах адлюстраваў характэрныя рысы і аблічча народа змагара, які любіць свой край.

Скарына выдаў на беларускай мове цэлы рад кніг, паклаў пачатак друкарскай справе на Беларусі. Справу распаўсюджання кніг на беларускай мове, пачатую Скарыною, прадоўжылі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. Вялікую ролю ў барацьбе беларускага народа супроць прыгнятальнікаў адыграў Мелеці Сматрыцкі. Яго твор «Плач», выдадзены ў 1610 годзе, выкрываў панства і езуітаў. Ён дапамог арганізаваць народныя масы ў барацьбе супроць іншаземцаў.

Беларускі народ вёў не толькі ўзброеную, але і ідэалагічную барацьбу супроць сваіх захопнікаў.

У народнай памяці захаваліся імёны і справы выдатных арганізатараў народных паўстанняў супроць іншаземнага іга — Вашчылы, Дубіны, Галоты, Гаркушы, Хвеські, Крывашапкі. Летапісы і ўсякага роду дакументы ХѴІ-XVII стагоддзяў захавалі шмат дадзеных, якія характарызуюць барацьбу беларусаў супроць сваіх прыгнятальнікаў. Шмат беларусаў ішло ўніз па Дняпры, у Запарожскую сеч, дзе стварылася казацтва. Там яны знаходзілі надзейны прытулак.

Храбрыя воіны беларусы, адчуваючы падтрыманне ўкраінскага народа, страсна імкнуліся вызваліць свой край ад іншаземнага прыгнёту. Атрады казакаў з Запарожскай сечы вельмі часта паяўляліся на Беларусі. Вядома, што ў 1590 годзе казакі напалі на замак Быхаў, які належаў буйнаму магнату Хадкевічу. Аўтар так-званага Баркулабаўска га летапісу адзначае, што ў Беларусі ў 1590 годзе былі казакі запарожскія: Мацюша з палком, Голы з палком ля Магілева, аж да Мінска, прыстаўства у воласцях бралі»... З вялікім атрадам казакаў уступіў у Беларусь Налівайка. Да яго далучыліся беларускія сяляне. Паўстанцы, якія мелі больш дзесятка гармат, занялі Слуцак, Магілеў. Больш паловы тэрыторыі Беларусі было ахоплена паўстаннем.

Каб адарваць беларускі народ ад рускага, польскія магнаты, у саюзе з папам Рымскім, імкнуліся гвалтоўна навязаць беларусам каталіцкую веру, апалячыць іх. Аднак, ні подкупам, ні тэрарам не ўдалося зламаць волю народа. Тады польскія магнаты скарысталі царкоўную ўнію (саюз), гэтае штучна створанае веранавучанне, якое павінна было з'явіцца мостам для пераходу у каталіцтва і для апалячвання беларускага народа. У 1596 годзе была ўведзена царкоўная унія. Польскія паны ставілі сваёй задачай шляхам царкоўнай уніі паслабіць сувязь беларускага народа з рускім, з якім ён складаў адзінае цэлае ў этнічных, культурных і рэлігійных адносінах.

Беларускі народ у XV-XVI стагоддзях дасягае параўнальна высокага ўзроўня свайго соцыяльнага, эканамічнага і культурнага развіцця. Беларуская мова ў гэты час з'яўлялася агульна-прынятай дыпламатычнай мовай ва ўсходняй Еўропе і асноўнай дзяржаўнай мовай у вялікім княжстве Літоўскім.

Агрэсія польскіх паноў эканамічна збядняе Беларусь. Польскія паны захапляюць бела-