Старонка:Зямля (1928).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Не, ты не жартуй. Калі ты яго злавіў, дык няхай-бы прышоў ды мне сказаў. Я яго сам-бы ўшчунуў, калі трэба-б было.

— Ты, Мацьвей, не рабі капеечных крыўдаў.

— Мне і капейка дорага. Гэта табе можа капейка нічога ня варта. Якое табе ліха адходзіць. Я цябе не пасаромлюся і не пабаюся. Ты для мяне ноль!

— Яно так, — гаварыў кум Юліка Барановіча, адапхнуўшы Мацьвея. — Я-ж кажу. Тут, бацюшка, такая справа, што, тымчасове, народ наш, можна сказаць, цёмны. Гэта цемнікі, а ня людзі. Кожнаму ўсё мала. Кожны ўсё, разявіўшы горла, стараецца ўварваць, дзе толькі льга. Няма, каб, тымчасове, усё рабілася памяркоўна, пачалавечаму і пабожаму. Я, бацюшка, такі чалавек — мне няхай сабе хто што хоча, а я, калі пэвен у чым, дык зьнімай ты мне галаву, а я не адступлюся. Я люблю, можна сказаць, праўду і парадак. У Сабастыяна нарадзіўся унук, то няхай бог гадуе. Сабраліся, тымчасове, як добрыя людзі, выпілі, закусілі, пагаварылі сабе — а нашто вэрлах паднімаць?!. Нашто наднімаць, тымчасове, вэрлах? Праўда ці не? Начорта гэтая работа? Раз ты чым незадаволены — падавай у суд. А ні то, што. Ён тут мне ўзьнімае лямант! Няма, каб усё памяркоўна... Я, калі хочаце, бацюшка, устрою штуку — Павал зараз-жа будзе ў вас прабачэньня прасіць.

— Ня трэба. Ніякіх штук ня трэба.

— Чаму? Я на яго націсну, калі хочаце... А ты, Мацьвей, таксама.

— Што?

— Ня умеш ты трымаць сябе ў кампані.

Дзяк глянуў цераз стол наўскасы і сказаў:

— Весела жывуць... Забіяцкі народ.

Пачуўся голас: