Старонка:Зямля (1928).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Адкуль у мяне грошы!.. А ўрэшце, як сабе хочаш... Я пайду поусажонкі ставіць.

Юлік Барановіч абмацаў у кішэні кавалак саломіны, узяў яе ў зубы і пачаў жаваць.

— Ну, то як будзе?

— Я-ж табе сказаў.

— Што ты за чалавек. Няўжо ты думаеш, я табе скручу?

— Ты мне ня скруціш, але мне цяпер грошы патрэбны.

— Ну то я табе дам наперад палавіну.

— Дай усё, дык я табе зараз-жа за цэп вазьмуся.

Юлік Барановіч падумаў і сказаў:

— Няма ў мяне цяпер грошай... Дзівак ты... Мне-ж усёроўна плаціць. Каб былі грошы — ты думаеш, я табе ня даў-бы наперад?

Мікалай пачаў круціць новую папяросу. Юлік Барановіч паглядзеў на курыцу і сказаў:

— Ці ня курч гэта на яе напала, вельмі-ж яна ступае нейк фацэтна, прысядаючы.

Мацьвеіха адарвалася ад работы:

— Не, гэта яна і ўрадзілася такою.

Юлік Барановіч пашоў з хаты, нясучы ў сабе веліч нейкіх туманных і радасных надзей.

VІІІ

Каморнік быў малады і доўгатвары.

Ужо добра разьвіднела, як ён устаў. "Сьпяшаць мне няма куды", — думаў ён, разглядаючы касьцяныя гузікі зялёнага фрэнча. Ён доўга прыладжваў на нагах шчыгульныя гетры, дасьціпна абцягваў іх рамянямі. Яшчэ даўжэй ён мыўся ў кухні, сам