Старонка:Зямля (1928).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Плюнь, яй-богу. Што-ж ты за хлопец! Няможна так маладому хлопцу. Эх ты, сьвет цяпер настаў. Людзі пашлі. Хлопец павінен быць казаком, калі давядзецца, каб і на кані і пад канём мог арудаваць.

— Я ўсюды быў.

— Ну, дык глядзі весялей.

Пыльнаю дарогаю падышлі яны да мястэчка. Тут было зацішней і цяплей. На вуліцы зморшчаныя лісьці клёнаў суха шараваліся пад ветрам аб зямлю.

VІІ

Юлік Барановіч устаў досьвіткам. Да расьсьвітаньня было яшчэ далёка. Ён паволі, стараючыся ня стукаць, усьцягнуў на ногі боты і накінуў на плечы парваную вопратку. Ад печы ішло цяпло на ўсю кухню. Было душна. Ён падышоў да печы і пацікавіўся: прылажыў руку да печы і падумаў: „Мусіць на дварэ цёпла, калі печ за ноч не астыла. Вецер сьціх — ня чуваць, каб шумеў гэтак, як учора". Жонка пачула, як тупаў ён па кухні і моўчкі пачала ўставаць. Запаліла лямпачку і паставіла на прыпек.

— Хіба адчыні ты комін, — сказаў ён.

— Нашто?

— Горача вельмі.

Яна адчыніла комін, выцягнула з-пад лавы кош бульбы і стала абіраць яе.

На сьцяне чарнелі хамуты і густа пахлі дзёгцем.

У хаце нехта заварушыўся — моцна зашумела салома ў сяньніку. Ён падышоў да хатніх дзьвярэй і паглядзеў. Каморнік, лежачы на ложку пад вакном, чухаў над вухам даўгаватую сваю галаву; сьвятло кухоннае лямпы падала на яго чырвонаю