Старонка:Зямля (1928).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ваш конь пакінуў кульгаць?

— Не, яшчэ горш.

— Чаму-ж вы яго не прадаеце?

— Ніхто за яго нічога ня дасьць. Раней тата хацеў прадаваць, а цяпер раздумаўся. Я яму кагадзе палажыў травы з балота, дык ён ня есьць.

— Бо ён можа на пашы наеўся.

— Не, у яго зубоў няма.

— А як-жа ён на пашы есьць?

— Ён дзяснамі цісьне. Дык яму дзясна як забаліць, дык ён тады так стаіць. Вядома — мяса.

— А ці гэта праўда, што яму раз хлопцы хацелі хвост адрэзаць?

— Праўда. Але я схваціў за грыву ды ўцёк з ім.

— Ды ты нават плакаў, праўда, Юрка?

Юзікавы вочы бліснулі белым хітраватым колерам Юрку ў твар. Юрка адвярнуўся і сказаў:

— Не.

Але вінаваты і зьбянтэжаны тон голасу паведаміў, што плакаў ён. І раптам абодвым ім стала няёмка. Яны моўчкі кончылі мыць ногі і Юрка сказаў:

— У мяне мусіць падрываць каля пальца будзе. Вельмі-ж балець пачынае; я пазаўчора на мяжы нагу аб нейкі корч абадраў. Юзік моўчкі выслухаў і сказаў:

— Хадзем куды.

— Куды?

— Куды-небудзь.

— Пасьля, падумаўшы, здагадаўся:

— Хадзем у сельсавет.

— Чаго?

— Там рапяціца нейкая ідзе... хадзем вулачкаю. Калі Хоня дзіркі ў плоце не загарадзіў, дык, можа,