Старонка:Зямля (1928).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А я ня хворы? Я, можна сказаць, на аднэй назе скачу, аднак-жа гаспадарку вяду — ніхто ня скажа, што горш за людзей.

— У вас хлопцы зараз навабранцамі будуць.

— Але-ж я іх павыгадоўваў!

— То тады вы яшчэ рабіць маглі як мае быць. Нашто вы, канешне, усюды сябе ўтыкаеце? У вас зусім іншая справа.

Павал паспакайнеў трохі. І гаварыў спакайней:

— Ён заўсёды крыўдзіцца. Нават да мяне нешта мае.

— Хто гэта?

— Мацьвей... Яму і брат ня добры, яму ўсе брыдкія... Што ён да гэтага Сабастыяна мае? Што той вінават, што лепш жыве за яго. Здаецца-ж бацькаўшчыну бяз крыўды падзялілі... Або хоць з гэтаю Наталяю. Тая даўно касьцьмі зямлю парыць, а ён усё, каб прымеў, дык выдраў-бы вочы Сабастыяну за яе. Ты, кажа, ёй есьці шкадаваў, ты яе ў магілу жыўцом увагнаў. Есьці шкадаваў! Як ужо ён яе накарміў-бы! Зьлітаваўся! Агледзеўся, што сястра на сьвеце была! Знайшоў час шкадаваць, як тая ўжо згніла даўно...

— Што гэта вы, дзядзька, над Сабастыянам вельмі апекавацца пачалі? Мусіць вам шкода, што Мацьвей яго крыўдзіць, небараку?

Павал толькі глянуў на Алеся:

— Памойму, дык жыві ты сабе, а брат няхай жыве сабе. Дык не! Яму коле ў вочы, што брат багацейшы! Будзь сабе ты багацейшы, хто табе не дае!? Хто табе вінават, што ты ня ўмееш жыць!? Каторы год, як на каня ня можа ўзьбіцца! Купіць падлу за пяць рублёў, а пасьля той здохне, дык ён яшчэ горшага купляе. Быць ня можа,