Старонка:Зямля (1928).pdf/338

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нанач. Можа за ноч сьцішыцца. Але калі не, дык заўтра зранку. Можа гэта я і захаладзіў яе, па гэтай вільгаці цягаючыся. Няўжо гэта мне суджана ужо на печы век свой векаваць. Хіба ідзі, дачушка, пазаві дзядзьку Вашыновіча, няхай хоць пагаворыць са мною пра гаспадарку, мне весялей будзе.

Кум прышоў пасьля вячэры.

— Тымчасове, што гэта ты закідаўся?

— Захаладзіўся. А ў мяне — сам-жа ведаеш. Нага гэтая, каб яна сьпярунела, кара нейкая дый годзе.

— Баліць?

— І баліць, і нейк аж тузае.

— Дрымціць?

— Але.

— Гэта мурашкамі трэба націраць.

— Як гэта?

— Узяць мурашак у макацёрт, расьцерці іх качалкаю, каб аж сок, тымчасове, з іх пашоў, а пасьля ўкінуць у бутэльку і наліць сьпірытусам. Дык яно, калі настаіцца, дык гэтаю настойкаю ўзяць дый націраць. Я ж ведаю.

— Можа і добра?

— Я табе кажу.

— Чаму-ж, кумок, мне раней не параіў?

— Я сам кагадзе пачуў пра гэтую практыку. Гэта мне Несьцер крывасёлкаўскі казаў у нядзелю на месьце. Тымчасове, кажа, самае лепшае лякарства. Боль выганяе зусім. Хлусіць не павінен, што яму, тымчасове, за інтэрас.

— А як-жа гэта лавіць гэтыя мурашкі?

— Ён мне і гэта, тымчасове, расказаў. Узяць, кажа, трэба ўлетку бутэльку ды капнуць у дне малака салодкага, каб яно пахла ім. А бутэльку, тымчасове, уставіць у мурашнік, усю, тымчасове,