Старонка:Зямля (1928).pdf/314

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ня грэх?

— Не.

Сабастыян падумаў і сказаў:

— Можа яно і гэтак. На сьвеце гэта, як чалавеку здаецца — што грэх, а што ня грэх. Хто гэтыя грахі ўстанавіў?

Моўчкі пачаў габляваць. і Мікалай з Алесем паселі на дошку і пачалі гладзіць яе бараном. Сабастыян гаварыў:

— От сястра мая — Наталя, або хоць другая Наталя — братавая, Мацьвеіха. Адна з сухот памерла, а другая таксама не дажыла свае пары. А чаму не дажыла пары? Чаму памерла? Хто ведае. Сухоты, усялякія хваробы. А ад чаго гэта? Жылося, скажам, дрэнна. А ад чаго жылося дрэнна? Нехта-ж патом вінават, што некаму жывецца дрэнна. Як гэта, каб ня было каго ці можа там чаго, вінаваціць, што нехта ўмірае, а ня жыве. От табе тут і праўда. Шукай тут праўды. Памойму, гэтак. Ты, Мікалай, от быў на вайне аж некалькі год. Забіваў ты там ці не?

— Забіваў.

— Але гэтак, каб сам ведаў, што от забіў чалавека?

— Гэтак.

— Ну і што ты думаў тады?

— Нічога ня думаў.

— Бо можа затым, што гналі цябе, каб забіваў. А каб так, сам, ведаеш, каб сам?

— І сам забіваў.

— Калі?

— Было.

— Ну і што.

— Адно баяўся пасьля, каб не папасьціся. Бо ўсё роўна-ж каралі-б, а тымчасам вельмі горна было-б,