Старонка:Зямля (1928).pdf/297

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мае быць. Тады забярэ яе. А пакуль яна будзе ў бацькі, дык колькі магчыма, дык памагацьме ёй; прысылаць будзе ёй грошы. Ну, многа ня прышле, а так, колькі будзе выходзіцца ў яго.

— Колькі выходзіцца! Што гэта ты гаворыш? Каб ён добры быў, дык прысылаў-бы ня колькі выходзіцца, а пакінуў-бы сабе колькі выходзіцца. Бо гэтая-ж самая Юлька гаварыла, што Ганна ўжо загрубела.

— Якое дзіва, што загрубела, міленькія мае. Яны яшчэ з летку зналіся.

— Не, ня можа быць. Ганна!

— А што цяперашнія маладыя — ні за грэх гэта ў іх ня лічыцца, ні за сорам.

— А хто яго ведае.

— Што?

— От усё.

— Ну, пэўна што.

— Казала Юлька, што і твар нават Ганны паблажэў.

— Не, патом ён яе не павінен пакінуць. Гэта-ж адно падумаць... Дый гэтакая-ж дзяўчына.

— Гэта нам так здаецца. А яму можа зусім іначай здаецца. Усякі пасвойму. Папраўдзе.

— Не, мае родныя, гэтакае дзяўчыны адно пашукаць.

Сам Вашыновіч зьлез з печы, пашоў у мыцельнік, выпіў кварту вады, пасьля вышаў на двор і, вярнуўшыся, пачаў гаварыць:

— Каморнік? Тымчасове, бог яго сьвяты ведае. Мы нічога ня можам гаварыць, бо мы, сказаць, нічога ня можам і ведаць. Як яны там жывуць, што ў іх там, тымчасове, робіцца — гэта ім вядома лепш, як нам. Так што мы тут лішне гаварыць— хто яго добра, кажа, ведае, можа і ня можам.