Старонка:Зямля (1928).pdf/278

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Коням авёс патрэбен. Пушчу яшчэ адно канянё на той год — ад старое кабылы жарэбчыка прадаваць ня буду. Жарабца гадаваць буду. Няхай будзе свой жарабец. Будзе, як той казаў, і сабе і людзям. Калі я на яго пушчу аўса, дык на гэта вярну. Ён сам сябе аплаціць. А тымчасам, нейк аж весялей, калі жарабец у хляве стаіць. У нас ніхто ня мае моды трымаць жарабца. Дурні. Жарабец заўсёды сам сябе аплаціць. Гэта-ж прыбытак. Гэта-ж жывая выгада... Ай божа-ж мой, божа, як-жа мне нага баліць! Яй-богу, да сэрца боль даходзіць. Круціць мяне, цісьне. Ай! Аж у ваччу цёмна робіцца... Страшэнна я люблю коні.

— А што дактары кажуць?

— Што яны кажуць! От яны гэтак і кажуць. Адзін кажа, што рапарацу трэба рабіць, другі кажа, што і гэта не паможа — трэба было, кажа, адразу думаць пра гэта, кажа, што позна, нічога ўжо ня будзе. Так, мусіць, давядзецца і век свой зьвекаваць. От падлячу трохі, каб ня так яна мяне мучыла, а там вясна, цяпло — тады іначай будзе. А там, пасьля вясны, будзе відаць, што і як яно будзе. Некалі давядзецца мне ня так яшчэ з нагою гэтаю папакутваць, але што ты зробіш. Буду падлечвацца як-небудзь... Бач, якая рунь зялёная з-пад сьнегу відаць каля дарогі. Ці гэта вецер зьдзьмуў сьнег і прытапталі яго, ці гэта адграбло што? Бачыш ты, якая рунь?!

Уяжджалі ў вуліцу.

Алесь і Клемусь увайшлі ў хату ня зусім рашуча, як уваходзяць спакойныя хлопцы першы