Старонка:Зямля (1928).pdf/271

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Падкруці, Юлік, агонь у лямпе, вельмі пстрыкаць пачаў. Газы мусіць мала... Ну, як ад Ганны, можа якая, тымчасове, вестка прышла?

— Піша, што жыве нішто.

— Вядома, што будзе жыць.

— От, нейк-жа будзе жыць.

Вашыновіч устаў і пачаў падпяразвацца. Барановіч сказаў:

— Няхай-жа табе мая кабыла пойдзецца.

Ківаючыся ў бокі ад хмелю, Вашыновіч падышоў да Барановіча і пацалаваўся з ім.

Ідучы дадому, Мікалай гаварыў Мацьвею:

— Вашыновічава дзяўчына прыгажэйшая за Ганну. І лепшая. З ёю некаму лепш будзе жыць.

Мацьвей, з абыякавасьцю ў голасе, адказаў:

— Можа.

ІV

Дрэнна аб‘ежджаная дарога глуха скрыпела сьвежым мёрзлым сьнегам пад палазамі. Алесь сядзеў на развалінах, выцягнуўшы ногі з боку над сьнегам. Клемусь стаяў уперадзе, моцна нацягваючы лейцы.

— Пускай яе вольна, — сказаў Алесь.

Клемусь адказаў:

— Трэба яе прывучыць да лейцаў, так трудна аб'езьдзіць... Бач, рвецца.

Жарабіца ўскідала галаву ўгору і бегла, жуючы цуглі. Весела імчаўся паабапал саней сьнег. Клемусь раптам закрычэў:

— Эй, з дарогі!

Сані адно мільганулі за ўзгорак, і на ўзгорку засталася ісьці сабе паволі Маня. Алесь адно