Старонка:Зямля (1928).pdf/233

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Татачка, ня я гэта.

— Калі прызнаешся, дык менш буду біць.

— Ня я.

Бацька павольна, не сьпяшаючы, так, як абівае аб калодку сноп жыта, адвёў руку і сьвіснуў папругаю па целе. Скрозь палатняныя порткі папруга востра прыстала ніжэй сьпіны.

— А-яй, ай, татачка!

Бацька трымаў за каўнер і не пакідаў хвастаць. Выгінаючыся ва ўсе бакі, каб як вылузацца або ўхіліцца ад рэменя, Юрка енчыў:

— Татачка, ня буду ніколі больш.

Радасным голасам бацька зароў:

— Ага, прызнаўся, сукін сын, як дапякло. От я-ж цябе зараз адвучу, як чапаць тое, што да цябе не належыць. Я цябе навучу, урвіцель паршывы, гадзіна.

Юрка калаціўся, дрыжэў і выгінаўся.

— Дзе шчэць падзеў?

— Прадаў.

— За колькі прадаў?

— За восем капеек.

— Гавары праўду!

— Каб я так жыў, што за восем.

— Дзе грошы?

— Я сабе ваксы купіў.

— Ваксы?! Яшчэ ваксы захацеў?! Няма, каб падзякаваў бацьку за новыя боты, дык яшчэ ваксы?! А смурод-жа ты паршывы!

— Татачка, я больш ніколі ня буду, колькі буду жыць... Ніколі ня буду нават і ваксы купляць.

— Жартуеш, гад.

Мацьвеевы вочы гарэлі раптоўнай азьвярэласьцю, яму хацелася больш усё біць. Трымаючы ўсё за каўнер Юрку, ён раптам закрычаў:

— Дзе гэта ты порткі падраў?! Гавары!