Старонка:Зямля (1928).pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Нічога ты мне не гаварыла. І ніякія гаворкі тут ніколі нічога ня зробяць. Я гэта ведаю, сам ведаю, што тут ні гаворкі, ні развага...

— Каму-ж так ведаць, як ні мне. Ты мне от тлумачыш...

— Нічога я табе, сястрыца, ня тлумачу.

— Вельмі сумуеш?

— Ня ведаю, ці гэта сум, ці гэта толькі прыкрасьць такая.

— Унь здаецца ідуць.

— Заўсёды позьняцца.

— А нашто табе раней. От хаця пагаварыў са мною.

— Добра.

Пачала зьбірацца ячэйка.

VІІ

Юлік Барановіч перагортаў падатковыя квіткі і паказаў іх Вольцы. Белабароды Павал таксама рабіў на сваіх квіткох адзнакі. Углядаўся ў іх, моцна прачытваў друкаванае, а пісанага ніяк ня мог расчытаць. Так і абмінаў; і нічога не разумеў, што ў квітку. Тодар мог чытаць лепш і разьбіраў пісанае. Ён і тлумачыў Паўлу пра скідку, пра надбаўку. Павал адхаркваўся і пляваў. Волька адбірала квіткі і запісвала ў кнігу. Тамашу ня было пільнай патрэбы тут, але таксама, ня маючы пільнай работы дома, ён паддаваўся прывычцы даведвацца ў сельсавет. Сядзеў каля вакна і маўкліва цягнуў з вішнёвага папяросьніка. Юлік Барановіч,