Старонка:Зямля (1928).pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Чаму цябе завуць востраносаю, у цябе не такі ўжо і востры нос. Хто гэта выдумаў на цябе?

— Чаму гэта табе раптам у галаву ўзбрыло?

— Няхай-бы ты сабе зуб уставіла, а то аж прыкра. Сьвеціш чорнаю дзіркаю.

— Што гэта на цябе найшло сёньня?

— Няхай-бы ты чысьцей адзявалася, клапацілася трохі больш аб сваім харастве. Ты-ж ня брыдкая, ты-ж нават прыгожая, каб ты адно адзелася, як мае быць. Напрыклад, рудую сукенку, з такім вузенькім паясом. Спрытны гэтакі, дасьціпны гарнітур. З вузенькім каўнерыкам ніжэй шыі. Табе вельмі ішло-б да тваіх чорных валос і рыжых вачэй. Слухай, Волечка, пашый сабе рудую сукенку.

— Што ты выдумаў?!

— Ну куды табе гэтая блюзка, памужчынскі пашытая; аж каўнер карак падпірае. Адзенься ты пажаночы.

— А што табе?

— Мне нічога.

— Дык нашто ты гэтак клапоцішся?

— Я так... Як сабе хочаш.

— Дык нашто так гаварыць?

— А ты ўжо так і зацікавілася. От баба.

— Пашоў ты!

Раптам Алесь адыйшоўся да вакна, паглядзеў на дрэнна зьбіты з ледзьве абгаблёваных дошчак стол і пачаў гаварыць ні то Вольцы, ні то сам сабе. Глядзеў у адно месца, паверх стала:

— Сам Тамаш падаў думку пра алейню. Даручым гэта яму. Няхай падумае. А я сам вазьмуся за сыраварню, ты разам са мною. Пра малочнае таварыства табе сярод баб давядзецца языком