Старонка:Зямля (1928).pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зямлю, апусьціла ўніз вочы і загарэлася ўся яго блізкасьцю.

— Запыліцеся, я ўся ў муцэ.

Ён моўчкі ахваціў яе рукамі.

— Ціха, зараз увойдуць.

— Ня ўвойдуць, чаго ты баішся... любая...

Ён першы раз сказаў ёй „ты" і гэта канчаткова зблізіла іх. І цяжка было ужо разбурыць цяпер гэтую блізкасьць.

У наступныя хвіліны яна як мага хутчэй старалася дасеяць муку. Работа валілася ў яе з рук. Яна ледзьве прыбрала ў сенцах, хвалюючыся, блытаючы думкі, поўная трывогаю новага шчасьця. Успомніла Алеся і адчула, як вялікі і тупы камень лёг на душу. Пашла ў гумно, падграбці з току сена. Ускідала вілкамі на стоўп, маўчала, трывожылася. Пахла сена, пахла зяленіва сухое травы ў аўсянай саломе. Вясёлаю вільгацю пахнуў ток і мышынаю цішынёю гучэлі саламяныя куткі ў гумне. За гумном, за гумнамі, на агародах, і за імі, у полі, у лясох, у надхмарных бяздоньнях маўчала восень; весялілася, сумавала, радавалася. У садзе трымалася пад лісьцем вільгаць, раскашэльвалася на гольлі дзікае птаства. Нячутнымі вятрамі плакалі дрэвы, весела і прасторна.

Ружы, піжмы і палыны зацьвіталі і адцьвіталі, зеляніліся і вялі ў дзяўчыніным сэрцы.

І хто гэта так выразна можа чытаць на людзкіх тварах? Хто гэта так умее залезьці ў чужое сэрца і дазнацца там пра ўсё? Можа яшчэ і сама Ганна ня ведала выразна, якая важная часіна ў яе