Старонка:Зямля (1928).pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ды табе-то чаго крыўдаваць. Якраз-бо табе папалася такое месца, што няма чаго крыўдзіцца.

— Яно чаму няма. Самы ўзгорак, а там-жа пескавата, ліха яму. Каб трохі, дык адзін чвір.

— Дык, значыць, нядобра?

— Я не кажу, што нядобра.

— А як-жа?

— Нейк-жа будзем жыць і рабіць.

Каморнік апратаў свой плашч. Барановічаў кум зноў пачаў гаварыць:

— Ну пэўна, што каб вельмі была мне вялікая крыўда, дык я сказаў-бы. А калі там на які грош, як кажуць, маё пярэйдзе, дык таквеле бяды. Зноў-жа, я не кажу, што мяне пакрыўдзілі. Я на цябе, Тамаш, і на цябе, Алесь, і на таварыша каморніка, ды сказаць і на ўсю камісію не пакрыўдзіўся. Я нічога дрэннага не скажу. У мяне нават і ў думках няма...

Тамаш плюнуў:

— Цьфу, каб ты згарэў гэтакі чалавек. От гаворыць ён, гаворыць, будзе цэлы дзень гаварыць, а нічога ня скажа. Што ты мне тут зубы загаварваеш, ты мне гавары выразна.

Каморнік зарагатаў:

— Ты мне гавары выразна. Чым ты нездаволены?

— У мяне за ўзгоркам, у канцы кліна, лог нейкі. Жыта будзе пад мокры год вымакаць.

— То ты-б так адразу гаварыў.

— Я-ж гавару. Як-жа табе яшчэ гаварыць...

— Колькі там таго логу, як старой бабе сесьці. Крокаў пяць. Колькі там яго!

— Можа там і пяцёх крокаў няма, але чаму гэта канешне, каб мне папаўся клін з логам? Што