Старонка:Зямля (1928).pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

браліся за работу, а гэта — неўзаметку прайшло... Ворагаў мы шмат з табою нажылі. Каб, скажам, палякі, ці што якое іншае, дык хоць і мне старому ўцякай — з сьвету зжывуць; Барановіч першы ўзяўся-б за мяне... Хоць ты яго дачкі не выпускай з рук, я табе апошні раз гавару.

— Страшна, што мы тут кашу гэткую варым?

— А нічога, добра. Што мне, я, можна сказаць, і пажыў толькі цяпер... Шкадую толькі аднаго — маладосьці ніяк ня вернеш. Немач мяне агортае, гэта я чую. Мацуюся-мацуюся, але і яна не падаецца: хто каго! Старасьць, браце, нічога не парадзіш.

— Цяпер дактары абмалоджваюць старых.

— Чуў я. Але дзе там к чорту ён абмалодзіць. Унь у іншага, як ідзе, дык ззаду парахня сыплецца. Як ён яго абмалодзіць к чортавай матары. Можа ён што-небудзь такое і зробіць, падлечыць так яго на год ці два, — я не кажу, але каб маладым зрабіць!..

— Маладзеюць і з бабамі справу маюць...

— Эт, гаворка.

Дзьмуў вецер і халадзіў зямлю.

ІV

Сінь неба была чорнаю і густою. Усё большы ўзьнімаўся вецер. Яшчэ трымалася цяплыня над зямлёй, але чуліся блізкія халады. Поле было пустае, абветранае. Пад ветрам шумела сухая трава, гойдалася піжма і пробаваў зеляніцца, яшчэ цьвёрды, чабор.

Юрка з бацькам стаяў на каляіністай дарозе. Бацька гаварыў: