Старонка:Зямля (1928).pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

табак, а адэкалён. Пахне... Табаку, дык няма чаго грашыць, маю. Агарод ёсьць, сам стараюся... А ўсё іншае, дык праваліцца яно няхай. Жыцьця няма. Жыць цяжка. Што-ж я, сярод духавенства я пролетар. Бо і сапраўды, што такое дзяк?! Я з вялікаю радасьцю кінуў-бы ўсю гэтую работу. Даволі. Адмаўляюся ад усяго. Надакучыла быць бяспраўным; голас хачу мець. Які я к чорту духоўнік, думаеце што?! Я да дзякоўства, чым я займаўся? Музыкантам быў, капэляю кіраваў, вясельлі граў, на сцэне выступаў колькі раз. Скрыпка і флейта — от чым я выяжджаў. Гэта мой канёк. Я і цяпер пра гэта думаю — нашто, каб мне хто ў вочы пальцам пароў, што я дзяк. Я-ж кажу, надакучыла гэтае бяспраўе, хачу рэальную карысьць прыносіць. У мяне шэсьць душ сям'і, а каб мне хоць-бы зямлі далі на душ дзьве-тры. А там я можа як-небудзь падабраў-бы хлопцаў, ды зноў-бы капэлю скляпаў-бы, заняўся-б сваім даўнейшым талентам. Жыў-бы... Дзякоўства па баку. Даўно ўжо ў мяне пераварот адбыўся.

— Нашто-ж вам шукаць якіх-небудзь там хлопцаў для капэлі, калі тут гатовае ўсё ёсьць.

— Што гатовае?

— Струмант хлопцы нашы справілі духавы і ня ведаюць, што рабіць з ім. От цеся наўчыць іх граць.

Дзяк больш яшчэ ажывіўся:

— Дзякоўства дык я кіну, няйначай. Гэта ўжо, як бог сьвят. Кончана, гавару адкрыта. А капэлю, дык гэта раз-два і можна організаваць. У мяне нават і ноты ёсьць. Я ім усю тэорыю і практыку... Рэгулярна ўсё будзе ў мяне... Магу!.. Справілі струмант?

— Купілі на восем чалавек.